падкасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак.

1. што. Падрэзаць касой.

П. траву.

2. перан., каго (што). Зваліць з ног.

Шалёная куля падкасіла партызана.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Адняць сілы, бадзёрасць.

Хвароба падкасіла старога.

|| незак. падко́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкасі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкашу́ падко́сім
2-я ас. падко́сіш падко́сіце
3-я ас. падко́сіць падко́сяць
Прошлы час
м. падкасі́ў падкасі́лі
ж. падкасі́ла
н. падкасі́ла
Загадны лад
2-я ас. падкасі́ падкасі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падкасі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкасі́ць сов., в разн. знач. подкоси́ть;

п. ві́кі — подкоси́ть ви́ки;

хваро́ба ~сі́ла яго́ — боле́знь подкоси́ла его́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., каго-што.

1. Падрэзаць (касой, касілкай і пад.).

2. перан. Зваліць, збіць з ног. Трапны Цішкаў стрэл падкасіў драпежніка. Пальчэўскі. — Здарылася няшчасце. Выпадковая куля, як кажуць, шалёная куля падкасіла партызана, калі ён адыходзіў з лагера. Ваданосаў. // Адняць сілы, здароўе, бадзёрасць і пад. Падкасіла старога настаўніка хвароба пасля смерці жонкі, з якой ён прайшоў усё сваё доўгае жыццё. Шамякін. Была ціхая хвіліна, калі ўсе думалі пра нягаданае гора, што прыйшло ў Анэціну хату і падкасіла жанчыну. Пташнікаў. / Пра ногі, калені. Слабасць падкасіла ногі. / у безас. ужыв. Старавойтава нібы падкасіла, ён пахіснуўся, ухапіўся за нары і цяжка асеў. Гурскі.

3. і чаго. Накасіць у дадатак да накошанага; укасіць. Зрэдку наведваўся ў вёску да старой Сяргей Кірылавіч першыя гады. Сена падкосіць, дроў наколе. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́шваць гл. падкасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подкоси́ть сов., прям., перен. падкасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкасіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падкошваць — падкасіць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́шваць несов., в разн. знач. подка́шивать; см. падкасі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)