падка́зваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падка́зваю падка́зваем
2-я ас. падка́зваеш падка́зваеце
3-я ас. падка́звае падка́зваюць
Прошлы час
м. падка́зваў падка́звалі
ж. падка́звала
н. падка́звала
Загадны лад
2-я ас. падка́звай падка́звайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падка́зваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падка́зваць несов.

1. подска́зывать;

2. разг. доноси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падказа́ць, падка́зваць

1. vórsagen vt (суфліраваць);

2. (навесці на думку) éingeben* vt; auf den Gedánken bríngen*;

3. разм. (зрабіць данос) denunzíeren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што каму і без дап.

1. Шапнуць або паказаць незаўважна каму-н. тое, што той павінен адказаць.

П. адказ.

2. перан. Навесці на думку, дапамагчы прыйсці да рашэння.

Праверка падказала правільнае рашэнне.

Падкажыце, што нам тут рабіць (парайце; разм.).

|| незак. падка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падка́званне, -я, н., падка́з, -у, м. і падка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подска́зывать несов. падка́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суфлі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каму.

Падказваць акцёрам словы ролі ў час спектакля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падка́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падказваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падка́звацца несов., страд. подска́зываться; см. падка́зваць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СУФЛЁР (ад франц. souffler дзьмуць, падказваць),

работнік т-ра, які сочыць за ходам рэпетыцыі і спектакля па тэксце п’есы (суфлёрскі экзэмпляр) і пры неабходнасці падказвае акцёрам тэкст ролі (у муз. т-ры С. сочыць па клавіры). Знаходзіцца ў суфлёрскай будцы, размешчанай каля лініі заслоны (ці ў адной з бакавых куліс) і схаванай ад гледачоў.

т. 15, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)