падзе́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падзе́л падзе́лы
Р. падзе́лу падзе́лаў
Д. падзе́лу падзе́лам
В. падзе́л падзе́лы
Т. падзе́лам падзе́ламі
М. падзе́ле падзе́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падзе́л, -лу м. разделе́ние ср.; (на части — ещё) разде́л, деле́ние ср.; (имущества, денег и т.п. — ещё) делёж, разде́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзе́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падзяліць (у 1, 2 знач.) і падзяліцца (у 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́л м. (на часткі чаго-н.) Tilung f -, -en, ufteilung f -;

падзе́л на дзве ча́сткі Zwiteilung f -;

падзе́л маёмасці die ufteilung des Bestzes, Vermögensteilung f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Падзел працы, гл. Грамадскі падзел працы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Падзел свету 8/5

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ганчароў Падзел (в., Рэчыцкі р-н) 6/345

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Эканамічны падзел свету, гл. Падзел свету

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тэрытарыяльны падзел свету, гл. Падзел свету, Каланіялізм

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДЗЕ́Л ЦЭ́РКВАЎ,

падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную. Асн. прычынай падзелу з’явілася саперніцтва паміж папамі Рыма і патрыярхамі Канстанцінопаля ў выніку Taro, што пасля падзелу Рымскай імперыі ў гэтых гарадах склаліся 2 рэліг. цэнтры, паміж якімі да 7 ст. выявіліся пэўныя адрозненні ў дагматыцы, арганізацыі і абрадах. Традыцыйна падзел датуецца 1054, калі паглыбленыя рознагалоссі прывялі да таго, што папа Леў IX і патрыярх Кіруларый абвясцілі адзін аднаму анафему. Завяршыўся П.д. пасля заваёвы ў 1204 Канстанцінопаля крыжакамі. Прыхільнікі П.ц. пасля расколу пачалі называць сваіх праціўнікаў з другой канфесіі хрысц. царквы схізматыкамі. У 1965 на 2-м Ватыканскім саборы папа Павел VI і канстанцінопальскі патрыярх Афінагор I вырашылі «аддаць забыццю» анафему 1054. Гэта рашэнне з’явілася вынікам сучаснага экуменічнага руху да аб’яднання хрысц. канфесій. Гл. таксама Каталіцызм, Праваслаўе, Хрысціянства.

т. 11, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)