паддаўкі́, -о́ў (разм.).

У выразе: у паддаўкі (гуляць) — пра гульню ў шашкі, у якой выйграе той, каму ўдалося аддаць праціўніку ўсе свае шашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паддаўкі́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. паддаўкі́
Р. паддаўко́ў
Д. паддаўка́м
В. паддаўкі́
Т. паддаўка́мі
М. паддаўка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паддаўкі́, -ко́ў, ед. нет, разг. поддавки́;

гуля́ць у п. — игра́ть в поддавки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паддаўкі́, ‑оў; адз. няма.

Разм. Гульня ў шашкі, у якой выйгравае той, хто хутчэй аддасць усе свае шашкі праціўніку. Гуляць у паддаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поддавки́ разг. паддаўкі́, род. паддаўко́ў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)