падві́д, -у, мн. -ы, -аў, м.

У сістэматызацыі: падраздзяленне ўнутры аднаго віду.

Падвіды жывёл, раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падві́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падві́д падві́ды
Р. падві́ду падві́даў
Д. падві́ду падві́дам
В. падві́д падві́ды
Т. падві́дам падві́дамі
М. падві́дзе падві́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падві́д, -ду м., биол. подви́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падві́д, ‑у, М ‑відзе, м.

У сістэматыцы раслін і жывёл — адно з падраздзяленняў віду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падвід 3/71; 11/417

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДВІ́Д (лац. subspecies),

таксанамічная катэгорыя (ранг) у сістэматыцы раслін і жывёл, рангам ніжэйшая за від. Сукупнасць геаграфічна (радзей экалагічна або геахраналагічна) адасобленых папуляцый віду, у якіх большасць асобін адрозніваецца адным або некалькімі (звычайна марфал.) прыкметамі ад асобін інш. папуляцый таго ж віду. Бел. назва П. складаецца з 2 слоў. Лац. назву П. ўтвараюць дадаткам трэцяга слова (падвідавога эпітэта) да назвы віду. Напр., адзін з П. ліса звычайнага (Vulpes vulpes) — ліс сярэднярускі, абазначаецца як Vulpes vulpes vulpes. Міжнар. кодэкс заал. наменклатуры прызнае П. за найніжэйшую таксанамічную адзінку. Міжнар. кодэкс бат. наменклатуры прызнае і інфрападвідавыя (ніжэйшыя за П.) катэгорыі (варыетэт, форма і інш.).

А.М.Петрыкаў.

т. 11, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падві́д м. біял. nterart f -, -en; ntertyp m -s, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подви́д биол. падві́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брако́лі

(іт. broccolo)

падвід каляровай капусты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ана́гр

(гр. onagros)

падвід кулана; водзіцца ў Паўд.-Зах. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)