падвяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак., што.

Прывязаць, абвязаць знізу ці прывязаць, каб не апускалася.

П. мазніцу пад калёсы.

П. званочак.

П. памідоры.

|| незак. падвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падвя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвяза́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падвяжу́ падвя́жам
2-я ас. падвя́жаш падвя́жаце
3-я ас. падвя́жа падвя́жуць
Прошлы час
м. падвяза́ў падвяза́лі
ж. падвяза́ла
н. падвяза́ла
Загадны лад
2-я ас. падвяжы́ падвяжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падвяза́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падвяза́ць сов., в разн. знач. подвяза́ть;

п. да дугі́ звано́чак — подвяза́ть к дуге́ колоко́льчик;

п. шчаку́ ху́сткай — подвяза́ть щеку́ платко́м;

п. рукаві́цы — подвяза́ть рукави́цы;

п. памідо́ры — подвяза́ть помидо́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяяса; зак., каго-што.

1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз. // Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы. Дуброўскі.

2. Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай. // Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.

3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвяза́ць, падвя́зваць

1. bnden* vt (да чаго-н. nter A);

падвяза́ць кве́ткі die Blmen fstbinden* аддз. vt;

2. (абвязаць) mwickeln vt;

3.:

падвяза́ць даўжэ́й nstricken vt, länger strcken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пападвя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Падвязаць усё, многае.

П. памідоры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвя́зка ж. подвя́зка; см. падвяза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подвяза́ть сов.

1. падвяза́ць, мног. пападвя́зваць;

2. (подпоясать) падпераза́ць, мног. пападпяра́зваць;

3. (добавить вязанием) падрабі́ць, падвяза́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвя́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)