падво́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падво́рны падво́рная падво́рнае падво́рныя
Р. падво́рнага падво́рнай
падво́рнае
падво́рнага падво́рных
Д. падво́рнаму падво́рнай падво́рнаму падво́рным
В. падво́рны (неадуш.)
падво́рнага (адуш.)
падво́рную падво́рнае падво́рныя (неадуш.)
падво́рных (адуш.)
Т. падво́рным падво́рнай
падво́рнаю
падво́рным падво́рнымі
М. падво́рным падво́рнай падво́рным падво́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падво́рны в разн. знач. подво́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які датычыцца кожнай асобнай гаспадаркі, двара. Падворны перапіс. Падворны абход насельніцтва. Падворная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подво́рный ист. падво́рны;

подво́рная кни́га падво́рная кніга;

подво́рная по́дать падво́рны пада́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БІР

(малд. даніна, падатак),

у Малдове падворны падатак з сялян, вядомы з 15 ст. У 16—18 ст. падворная даніна Турцыі, а таксама збор на падарункі султану.

т. 3, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕ́МСКАЯ СТАТЫ́СТЫКА,

статыстычныя работы земстваў па абследаванні сельскай гаспадаркі і сялянскіх промыслаў, уліку надзельнай зямлі для размеркавання земскіх павіннасцей. Падзялялася на асн. і бягучую. Асн. З.с. вывучала эканам. ўмовы і гасп. становішча сялянства (звесткі пра яго колькасць, занятасць, адукацыю, зямельныя даходы, колькасць жывёлы і інш.). Метад збору звестак — падворны перапіс, а таксама выбраныя, т.зв. бюджэтныя абследаванні некат. тыповых сял. гаспадарак. Бягучая З.с. рэгістравала становішча сял. гаспадарак за кожны справаздачны год. У Расіі ўзнікла ў 1870-я г. У Беларусі пачала развівацца пасля ўтварэння ў сак. 1911 губ. земскіх упраў (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) і стат. к-таў пры іх, якія правялі ў 1915 перапіс жывёлы ў Мінскай, падворны перапіс жывёлы ў Віцебскай губ., гар. перапіс у Магілёве (1917) і інш., удзельнічалі ва Усерасійскіх с.-г. і пазямельных перапісах 1916 і 1917.

Літ.:

Земские подворные переписи, 1880—1913: Поуездные итоги. М.,1926;

Караваев В.Ф. Библиографический обзор земской статистической и оценочной литературы (1864—1903). Вып. 1—2. СПб., 1906—13.

Л.М.Міхневіч.

т. 7, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)