падво́дчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падво́дчык падво́дчыкі
Р. падво́дчыка падво́дчыкаў
Д. падво́дчыку падво́дчыкам
В. падво́дчыка падво́дчыкаў
Т. падво́дчыкам падво́дчыкамі
М. падво́дчыку падво́дчыках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падво́дчык, ‑а, м.

Возчык на падводзе. Каля воза стаяў высокі, худы падводчык. Гурскі. Выходзілі з лесу ўзброеныя хлопцы, спынялі абоз, згружалі ўсё, што было на вазах. Павязаўшы падводчыкаў, ускідвалі іх на калёсы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Абл. Глытаць. Падводчык развязаў торбу, сунуў мне лусту хлеба з вяндлінай, а сам пачаў каўтаць халоднае малако з бутэлькі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Зрушыць з месца. [Гарбачэня:] — Наравістаму каню пуга дапамагае. — Наадварот, — зазначыў падводчык, — ласкай хутчэй скранега з месца. Гурскі. Паравоз рыўком скрануў эшалон з месца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возчык, вазак, падводчык, ездавы, фурман, рамізнік, кучар, вазніца; вознік, фурманшчык (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)