падво́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Марак, які служыць у падводным флоце.

2. Спецыяліст па падводных, вадалазных работах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падво́днік падво́днікі
Р. падво́дніка падво́днікаў
Д. падво́дніку падво́днікам
В. падво́дніка падво́днікаў
Т. падво́днікам падво́днікамі
М. падво́дніку падво́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падво́днік м. подво́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падво́днік, ‑а, м.

1. Марак, які служыць у падводных часцях флоту.

2. Спецыяліст па падводных работах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подво́дник мор. падво́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skin-diver [ˈskɪnˌdaɪvə] n.

1. аквалангі́ст; спартсме́н-падво́днік

2. збо́ршчык жэ́мчугу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

underwater [ˌʌndəˈwɔ:tə] adj. падво́дны;

underwater sport падво́дны спорт;

an underwater sportsman спартсме́н-падво́днік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПЛЫВУНЦЫ́ (Dytiscidae),

сямейства водных насякомых атр. цвердакрылых. Каля 2500 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Некат. віды знішчаюць лічынак камароў-крывасмокаў, інш. — малявак рыб. На Беларусі каля 100 відаў. Найб. трапляюцца балацянік буры (Colymbetes fuscus), падводнік выразнакрапінкавы (Coelambus impessopunctatus), паласкун баразнаваты (Acilius sulcatus), П. аблямаваны (Dytiscus marginalis), ціннікі аблямаваны (Ilybius fuliginosus) і чорны (I. ater) і інш. У Чырв. кнізе Беларусі 2 віды: П. найшырэйшы (D. latissimus) і глейнік невядомы (Rhantus incognitus).

Даўж. да 5 см. Цела авальнае, чорнае, інш. раз з жоўтымі плямамі або палосамі, верх крапінкавы або шчыгрынаваны. Галава шыр., вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя. Брушка з 14 сегментаў. Заднія ногі доўгія, плавальныя, пярэднія кароткія, хапальныя. Дыхаюць паветрам, якое ўтрымліваюць пад надкрыламі. Драпежнікі. Развіццё з поўным ператварэннем. Акукліваюцца ў глебе паблізу вады.

С.​Л.​Максімава.

Плывунцы: 1 — плывунец аблямаваны; 2 — паласкун баразнаваты; 3 — ціннік чорны; 4 — глейнік невядомы; 5 — плывунец найшырэйшы (а — самец, б — самка).

т. 12, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)