падве́сны, -ая, -ае.

1. Умацаваны ў вісячым становішчы, падвешаны.

П. матор.

2. Прыладжаны для перамяшчэння па падвешаным канаце, рэйцы.

Падвесная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падве́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падве́сны падве́сная падве́снае падве́сныя
Р. падве́снага падве́снай
падве́снае
падве́снага падве́сных
Д. падве́снаму падве́снай падве́снаму падве́сным
В. падве́сны (неадуш.)
падве́снага (адуш.)
падве́сную падве́снае падве́сныя (неадуш.)
падве́сных (адуш.)
Т. падве́сным падве́снай
падве́снаю
падве́сным падве́снымі
М. падве́сным падве́снай падве́сным падве́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падве́сны подвесно́й;

~ная ля́мпа — подвесна́я ла́мпа;

~ная даро́га — подвесна́я доро́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падве́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які замацаваны ў вісячым становішчы, падвешаны. Падвесны матор. Падвесны светафор.

2. Падвешаны для перамяшчэння чаго‑н. Падвесная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падве́сны Hänge-;

падве́сная чыгу́нка Schwbebahn f -, -en;

падве́сны мато́р тэх. ußenbordmotor m -s, -toren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кана́тна-падве́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кана́тна-падве́сны кана́тна-падве́сная кана́тна-падве́снае кана́тна-падве́сныя
Р. кана́тна-падве́снага кана́тна-падве́снай
кана́тна-падве́снае
кана́тна-падве́снага кана́тна-падве́сных
Д. кана́тна-падве́снаму кана́тна-падве́снай кана́тна-падве́снаму кана́тна-падве́сным
В. кана́тна-падве́сны (неадуш.)
кана́тна-падве́снага (адуш.)
кана́тна-падве́сную кана́тна-падве́снае кана́тна-падве́сныя (неадуш.)
кана́тна-падве́сных (адуш.)
Т. кана́тна-падве́сным кана́тна-падве́снай
кана́тна-падве́снаю
кана́тна-падве́сным кана́тна-падве́снымі
М. кана́тна-падве́сным кана́тна-падве́снай кана́тна-падве́сным кана́тна-падве́сных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

манарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (спец.).

Падвесны аднарэйкавы чыгуначны пуць.

|| прым. манарэ́йкавы, -ая, -ае.

Манарэйкавая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́стра², -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Падвесны асвятляльны прыбор з некалькіх падсвечнікаў або лямпаў; жырандоль.

Хрустальная л.

|| прым. лю́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жырандо́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж. (уст.).

1. Падвесны фігурны падсвечнік для некалькіх свечак; люстра².

2. Фантан з некалькімі струменямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таль,

падвесны грузападымальны механізм.

т. 15, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)