падве́ска, -і, ДМе́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. гл. падвесіць.

2. Падвеснае ўпрыгожанне.

Люстра з хрустальнымі падвескамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падве́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падве́ска падве́скі
Р. падве́скі падве́сак
Д. падве́сцы падве́скам
В. падве́ску падве́скі
Т. падве́скай
падве́скаю
падве́скамі
М. падве́сцы падве́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падве́ска ж., в разн. знач. подве́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падве́ска, ‑і, ДМ ‑вёсцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвешваць — падвесіць.

2. Прыстасаванне для падвешвання чаго‑н. Падвеска для абажура. □ Чырвоныя водсветы былі на бабінах, што маўкліва плылі на падвесках аўтаматычнай лініі. Савіцкі.

3. Падвясное ўпрыгожанне.

4. У транспартных машынах — прыстасаванне, прызначанае для змякчэння штуршкоў. Рысорныя падвескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДВЕ́СКА,

від стараж. падвесных упрыгожанняў да адзення (часцей жаночага), збруі і інш. Служылі таксама амулетамі. Найчасцей іх насілі разам з каралямі і пацеркамі, на ланцужках, шнурках, прышывалі на адзенне На Беларусі найб. стараж. П. адносяцца да палеаліту (з зубоў жывёл). У бронзавым веку выкарыстоўвалі бурштынавыя П. з вял. адтулінай пасярэдзіне, а таксама медныя акулярападобныя П. У жал. веку пашыраны П. металічныя (бронзавыя і жал.), касцяныя, гліняныя розных геам. форм. У 10—13 ст. з каляровых і каштоўных металаў выраблялі П. ў выглядзе плоскіх сімвалаў нябесных свяціл, жывёл, птушак, бытавых рэчаў, крыжыкаў, званочкаў. П. знаходзяць на паселішчах і ў пахаваннях. Найб. цікавыя П. знойдзены ў Барысаве, Віцебску, гарадзішчы Маскавічы, курганных могільніках каля в. Лудчыцы Быхаўскага р-на і в. Калодзецкая Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.

Л.У.Дучыц.

Падвескі-конікі з гарадзішча Маскавічы. 13 ст.

т. 11, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падве́ска ж.

1. (аздоба) nhänger m -s, -;

2. аўта Rd¦aufhängung f -, -en, chs¦aufhängung f -, -en;

зале́жная падве́ска ко́лаў Strr¦achs¦aufhängung f, inzelrad¦aufhängung f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падве́сіць, -е́шу, -е́сіш, -е́сіць; падве́сь; -е́шаны; зак., каго-што.

Прымацаваць пад чым-н., да чаго-н. у вісячым становішчы.

П. на крук.

П. лямпу пад столлю.

|| незак. падве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падве́ска, -і, ДМе́сцы, ж. і падве́шванне, -я, н.

|| прым. падве́сачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падвеска транспартных машын 1/594; 6/292 (іл.); 7/601, 294; 9/221

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

pendant [ˈpendənt] n. падве́ска; куло́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

подве́ска ж.

1. (действие) падве́ска, -кі ж.; неоконч. падве́шванне, -ння ср.;

подве́ска авиабо́мб падве́ска авіябо́мб;

2. (предмет) падве́ска, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)