Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падве́йI, -ве́ю м., бот. пуши́ца ж.
падве́йII, -ве́ю м.
1.миф. (злой дух, приносящий разрушения и болезни) подве́й;
2.уст. парали́ч
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падве́й1, ‑ю, м.
Шматгадовая балотная травяністая расліна сямейства асаковых, насенне якой мае доўгія бліскучыя белыя валасні.
падве́й2, ‑ю, м.
1. У старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы.
2.Уст. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. У хворай падвей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падвей 1/502; 7/601
- » - похвенны 7/601 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВЕ́Й (Eriophorum),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў халодным, умераным і часткова субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 4 віды. Найб. вядомыя П.: похвенны (Evaginatum), шматкаласковы (E. polystachyon), шыракалісты (E. latifolium). Трапляюцца на балотах, у забалочаных лясах, па берагах зарослых азёр.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1 м з паўзучым ці пакарочаным карэнішчам. Сцёблы трохгранныя або цыліндрычныя. Лісце лінейнае. Кветкі ў шарападобных каласках або ў парасонападобных суквеццях. Калякветнік са шматлікіх белых, радзей рыжаватых валаскоў, якія пасля цвіцення падаўжаюцца і ўтвараюць пры пладах т.зв. пухоўку. Плод — арэшак. Торфаўтваральнікі. Зімуюць у зялёным стане; ранневеснавы корм для аленяў, ласёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падве́й1 ’дух, які круціцца ў ветры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы; хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком, параліч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’скразняк’ (Сцяшк. Сл.), ’хвароба’ (ТС), ’прастуда, параліч’ (Касп., Гарэц., Інстр. II), пудві́й ’тс’ (Нар. лекс., стол.), ’ліха, бяда’ (Жд. 2). Укр.підві́й ’від хваробы ад ветру’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падвеяць < веяць. У семантычных адносінах параўн. яшчэ ве́транка (гл.).
Падве́й2 ’расліна падвей шыракалісты, Eriophorum latifolium Норре’ (ТСБМ, Кіс.), ’драсён змяіны, Polygonum bistorta L.’ (Бейл). Да падвей1, таму што Eriophorium latifolium Hoppe у народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння падвею (БСЭ, 7, 601). Мабыць, аналагічную матывацыю можна прыняць і для драсёну, які таксама з’яўляецца лекавай раслінай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іван Падвей 1/509
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
пуши́цаж., бот.падве́й, -ве́ю м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)