Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падваро́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.
1. Шырокая шчыліна паміж варотамі і зямлёй.
2. Дошка, якая закрывае гэту шчыліну.
3. Праём у сцяне дома для праезду, праходу.
Забегчы ў падваротню.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падваро́тняж. подворо́тня
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падваро́тня, ‑і, ж.
1. Шчыліна паміж варотамі (радзей дзвярамі) і зямлёй. Грымеў ланцугом па дроце ад свірна да хлява здаравенны рыжы сабака, які да гэтага ляжаў у хляве, зашыўшыся туды праз падваротню.Дамашэвіч.
2. Дошка, якой закрываюць гэтую шчыліну; падваротніца. Мы асцярожна выцягнулі падваротню, паўзком пралезлі ў дзірку.Жычка.
3. Праём у доме або паміж дамамі для праезду, праходу ў двор (звычайна ў шматпавярховых будынках). Забегчы ў падваротню. □ Дзіцяняты, як вераб’і, кінуліся гарохам па дварах, падваротнях.Лынькоў.Натоўп разбегся. Аставаліся купкі загнаных у падваротні, прыціснутых да зачыненых пад’ездаў людзей.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падваро́тняж. Tórbogen m -s, - або -bögen; Tórweg m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падваро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Тое, што і падваротня (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подворо́тняпадваро́тня, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
варо́тніцаж., см.падваро́тня
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надваро́тня, ‑і, ж.
Дошка, якая закрывае шчыліну паміж верхняй часткай праёму для варот і варотамі; проціл.падваротня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вярэ́йцы, цэнтр.-палес.вере́йцы ’рэдкія варотцы з жэрдак, праз якія ўязджаюць у двор’ (Серб.); ’падваротня ў гумне’ (лельч., Нар. сл.). Да вярэйкі (гл.).