падахво́ціцца, -во́чуся, -во́цішся, -во́ціцца; зак. (разм.).

Добраахвотна ўзяцца за якую-н. справу, прапанаваць зрабіць што-н.

П. збегаць па хлеб.

П. дапамагчы бацьку.

|| незак. падахво́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падахво́ціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падахво́чуся падахво́цімся
2-я ас. падахво́цішся падахво́ціцеся
3-я ас. падахво́ціцца падахво́цяцца
Прошлы час
м. падахво́ціўся падахво́ціліся
ж. падахво́цілася
н. падахво́цілася
Дзеепрыслоўе
прош. час падахво́ціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падахво́ціцца сов. (взять на себя исполнение какого-л. дела) вы́зваться, взя́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак., з інф. і без дап.

Разм. Добраахвотна ўзяць на сябе выкананне якой‑н. справы, працы і пад. Падахвоціцца схадзіць у магазін. □ Двое пяцікласнікаў падахвоціліся збіраць калекцыі жучкоў і насякомых. Краўчанка. Паказваць дарогу напрасткі цераз лес падахвоціўся Грыцук. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падахво́ціцца sich erbeten* (высок.); sich nbieten*;

ён падахво́ціўся паказа́ць даро́гу er erbt sich, den Weg zu zigen (высок.); er bot sich an, den Weg zu zigen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́зваться вы́звацца, падрадзі́цца, узя́цца, падахво́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падахво́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падахвоціцца.

2. Зал. да падахвочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.

Адчуць жаданне, ахвоту да чаго‑н.; падахвоціцца. [Янка] яшчэ болей павесялеў, калі Лабановіч раптам заахвоціўся прайсціся разам да мястэчка Стаўбуны. Колас. [Ірынка] усё гаварыла, як дарослая, і, як дарослая, пачынала рабіць усё ў доме. Заахвоцілася нават раз мыць падлогу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

volunteer2 [ˌvɒlənˈtɪə] v.

1. (for) прапано́ўваць (дапамогу); падахво́ціцца, бра́цца добраахво́тна (зрабіць што-н.);

He volunteered for the compaign. Ён выказаў жаданне ўдзельнічаць у кампаніі.

2. зрабі́ць што-н. па сваёй ініцыяты́ве;

volunteer an opinion вы́казаць ду́мку

3. пайсці́ добраахво́тнікам на вае́нную слу́жбу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абабра́цца, абяруся, абярэшся, абярэцца; абяромся, аберацеся; зак.

1. каго-чаго; толькі з адмоўем. Разм. Пра немагчымасць пазбавіцца каго‑, чаго‑н., справіцца з чым‑н. Не абабрацца клопату, бяды. □ Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца. Гартны.

2. Вылучыцца, вызначыцца, знайсціся. Тры гаспадары сядзелі за сталом і гаварылі аб пчолках. Галоўным бортнікам абабраўся Доўба. Колас. // Узяцца, падахвоціцца. [Адзін з паляўнічых:] — Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй?.. Вось адзін з іх абабраўся, Стрэліў — дуб той захістаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)