падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гіст.).

Пасведчанне на права карыстання ў дарозе казённымі коньмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаро́жная

‘вандроўніца’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. падаро́жная падаро́жныя
Р. падаро́жнай падаро́жных
Д. падаро́жнай падаро́жным
В. падаро́жную падаро́жных
Т. падаро́жнай
падаро́жнаю
падаро́жнымі
М. падаро́жнай падаро́жных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падаро́жная

‘дакумент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. падаро́жная падаро́жныя
Р. падаро́жнай падаро́жных
Д. падаро́жнай падаро́жным
В. падаро́жную падаро́жныя
Т. падаро́жнай
падаро́жнаю
падаро́жнымі
М. падаро́жнай падаро́жных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падаро́жная сущ.

1. путеше́ственница; пу́тница, стра́нница; прое́зжая, прохо́жая;

2. ист. (документ) подоро́жная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаро́жная, ‑ай, ж.

Гіст. Дакумент на права карыстання ў дарозе казённымі коньмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаро́жны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да падарожжа.

Падарожныя нататкі.

2. Які звязаны з дарогай (у 3 знач.), знаходзіцца ў дарозе.

Падарожныя людзі.

3. у знач. наз. падаро́жны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гл. падарожнік¹).

Падарожныя грошы (гіст.) — аплата за праезд на паштовых конях ці за праезд па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў у Расіі ў 18—19 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подоро́жная сущ., ист. падаро́жная, -най ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаро́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падаро́жны падаро́жная падаро́жнае падаро́жныя
Р. падаро́жнага падаро́жнай
падаро́жнае
падаро́жнага падаро́жных
Д. падаро́жнаму падаро́жнай падаро́жнаму падаро́жным
В. падаро́жны (неадуш.)
падаро́жнага (адуш.)
падаро́жную падаро́жнае падаро́жныя (неадуш.)
падаро́жных (адуш.)
Т. падаро́жным падаро́жнай
падаро́жнаю
падаро́жным падаро́жнымі
М. падаро́жным падаро́жнай падаро́жным падаро́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

traveling bag

падаро́жная то́рба, саквая́ж -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зда́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

1. Адбыцца, стацца.

Што здарылася?

2. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю.

Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.

3. Нечакана з’явіцца, трапіцца (разм.).

Здарылася падарожная машына.

|| незак. здара́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)