падарва́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падарва́ны падарва́ная падарва́нае падарва́ныя
Р. падарва́нага падарва́най
падарва́нае
падарва́нага падарва́ных
Д. падарва́наму падарва́най падарва́наму падарва́ным
В. падарва́ны (неадуш.)
падарва́нага (адуш.)
падарва́ную падарва́нае падарва́ныя (неадуш.)
падарва́ных (адуш.)
Т. падарва́ным падарва́най
падарва́наю
падарва́ным падарва́нымі
М. падарва́ным падарва́най падарва́ным падарва́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падарва́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падарва́ны падарва́ная падарва́нае падарва́ныя
Р. падарва́нага падарва́най
падарва́нае
падарва́нага падарва́ных
Д. падарва́наму падарва́най падарва́наму падарва́ным
В. падарва́ны (неадуш.)
падарва́нага (адуш.)
падарва́ную падарва́нае падарва́ныя (неадуш.)
падарва́ных (адуш.)
Т. падарва́ным падарва́най
падарва́наю
падарва́ным падарва́нымі
М. падарва́ным падарва́най падарва́ным падарва́ных

Кароткая форма: падарва́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падарва́ны в разн. знач. подо́рванный; надо́рванный; см. падарва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падарва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подо́рванный

1. падарва́ны;

2. перен. падарва́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взо́рванный узарва́ны; падарва́ны; (разрушенный) разбу́раны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́рванный

1. нададра́ны; надарва́ны;

2. надарва́ны, падарва́ны; см. надорва́ть;

3. перен. надры́ўны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поколе́бленный

1. пахіста́ны; пакалыха́ны, пагайда́ны;

2. пахісну́ты;

3. перен. пахісну́ты; (подорванный) падарва́ны; см. поколеба́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адрапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Аддаць рапарт; далажыць пра што‑н. па правілах вайсковай службы. Дзяжурны па часці гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу. Алешка. — Таварыш камандзір узвода, — адрапартавала Рыма, — заданне выканана, варожы эшалон, які ішоў на фронт, падарваны. Васілеўская. // перан. Разм. Коратка паведаміць пра што‑н. — Ёсць маскоўская, старка, кагор, катлеты і мяса тушанае, — завучаным тонам адрапартавала.. [афіцыянтка] прыезджым. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРО́ДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала са жн. 1941 да ліп. 1944 у Гродне. Складалася з 6 груп (60 чал.): б. ваеннаслужачых і сав. работнікаў (кіраўнік М.​А.​Волкаў), рабочых мясакамбіната (В.​Д.​Разанаў), рабочых з-да па рамонце аўтамаб. тэхнікі (С.​П.​Лямаў), 3 групы чыгуначнікаў лакаматыўнага дэпо (Н.​Н.​Багатыроў, С.​П.​Панасюк, Г.​І.​Святлічны). Падполле працавала ў цесным кантакце з партызанамі брыгад імя Ленінскага камсамола Баранавіцкай, імя К.​Каліноўскага Беластоцкай абл., са спецгрупамі Чырв. Арміі. Падпольшчыкі здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, перавязачныя сродкі, адзенне, разведданыя аб праціўніку і варожай агентуры, распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і газеты. Падпольшчыкі групы Лямава вывелі са строю каля 150 машын, шмат абсталявання аўтарамонтных майстэрняў, групы Панасюка знішчылі воданапорную калонку на ст. Гродна; большасць «адрамантаваных» групай чыгуначнікаў паравозаў хутка выходзіла са строю, закладзеныя імі ў тэндэры толавыя шашкі, замаскіраваныя пад вугаль, вывелі са строю каля 20 паравозаў, падарваны таксама 2 эшалоны, учынена крушэнне 2 сустрэчных цягнікоў на ст. Гродна і інш.

М.​Ф.​Шумейка.

т. 5, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)