пада́гра, -ы, ж.

Хвароба суставаў і тканак, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў у арганізме.

|| прым. падагры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́гра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пада́гра
Р. пада́гры
Д. пада́гры
В. пада́гру
Т. пада́грай
пада́граю
М. пада́гры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пада́гра ж. пода́гра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пада́гра, ‑ы, ж.

Захворванне суставаў і тканак у выніку парушэння абмену рэчываў.

[Лац. podagra.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падагра 3/362; 7/597; 10/7

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДА́ГРА [грэч. podagra ад pus (podos) нага + agra пастка],

захворванне арганізма, якое абумоўлена парушэннем пурынавага абмену. Праявы: прыступападобны артрыт, пашкоджанне нырак і інш. органаў у выніку адкладання ў тканках солей мачавой к-ты, павышаны ўзровень мачавой к-ты ў крыві. Прыкметы: прыступы моцнага болю ў адным ці некалькіх суставах, прыпухласць сустава, пачырваненне скуры над ім, павышаная т-ра цела, немагчымасць рухаў і інш. Прыступы П. паўтараюцца, пашкоджваюцца новыя суставы. Вострыя прыступы бываюць ад фіз. нагрузкі, траўмы, ужывання алкаголю і інш. Паступова П. набывае хранічнае цячэнне: акрамя артрыту з’яўляюцца намнажэнні солей мачавой к-ты (тофусы) у вобл. вушных ракавін, суставаў і інш. Часта П. спадарожнічае атлушчэнне, парушэнне вугляводнага абмену і інш. Лячэнне: дыета, тэрапеўт., фізкультура.

М.Ф.Сарока.

т. 11, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пада́гра ж. мед. Gicht f -, Pdagra n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пада́гра

(лац. podagra, ад гр. podagra)

захворванне суставаў і тканак у выніку парушэння абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пада́гра ’захворванне суставаў і тканак у выніку парушэння абмену рэчываў’ (ТСБМ). Ст.-бел. подакгра (подагра) ’падагра’ (сяр. XVII ст.). З польск. podagra < лац. podagra ад грэч. ποδαγρα (Булыка, Лекс. запазыч., 129), першапачаткова ’пастка для ног’ (Фасмер, 3, 296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gout [gaʊt] n. med. пада́гра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)