падава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які падае што-н. куды-н.

|| ж. падава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падава́льшчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падава́льшчык падава́льшчыкі
Р. падава́льшчыка падава́льшчыкаў
Д. падава́льшчыку падава́льшчыкам
В. падава́льшчыка падава́льшчыкаў
Т. падава́льшчыкам падава́льшчыкамі
М. падава́льшчыку падава́льшчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падава́льшчык м. подава́льщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты падачай чаго‑н. куды‑н. Стаяла гарачая пара жніва, і .. [бацька] працаваў у гумне падавальшчыкам снапоў у малатарню. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подава́льщик падава́льшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падавальшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намало́т, ‑у, М ‑лоце, м.

Колькасць намалочанага збожжа. Высокія намалоты пшаніцы. □ Галоўны на малацьбе чалавек — падавальшчык. Які падавальшчык трапіцца, такая будзе і работа, такі і намалот. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́більшчык (БРС). Да вабіць з фармантам ‑ільшчык (параўн. грабільшчык, падавальшчык) або да вабіла з фармантам ‑шчык (параўн. тачыльшчык). Гл. вабіць, вабіла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)