падаба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каму.

Быць даспадобы, выклікаць сімпатыю да сябе.

|| зак. спадаба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і упадаба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаба́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падаба́юся падаба́емся
2-я ас. падаба́ешся падаба́ецеся
3-я ас. падаба́ецца падаба́юцца
Прошлы час
м. падаба́ўся падаба́ліся
ж. падаба́лася
н. падаба́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час падаба́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падаба́цца несов. нра́виться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., каму-чаму і без дап.

1. Выклікаць сімпатыю, добрыя пачуцці да сябе. Аўгінні падабалася Таня — рашучая, разважлівая, смелая. Новікаў. Усім падабаўся вясёлы, жвавы хлапчына Алешка. Якімовіч. // Выклікаць інтарэс у асоб іншага полу. Валя належала да таго тыпу дзяўчат, якія падабаліся гэтаму хлопцу. Чорны.

2. Быць прыемным, адказваць пэўным патрабаванням. А што асабліва падабалася Макарку, дык гэта шасейная дарога.. Як слаўна было прайсціся па гэтай дарозе! Колькі паваротак рабіла яна, пралёгшы між узгоркаў і сядзіб, перасекшы лясы і балоты! Колас. Рыце падабалася падарожжа на возе. Васілевіч. // безас. з інф. Любіць рабіць што‑н., атрымліваць задавальненне ад чаго‑н. Падабаецца дзяўчынцы паліваць кветнік. Пальчэўскі. [Страказе], відаць, падабалася сядзець на нагрэтай сонцам чароціне. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаба́цца gefllen* vi; zsagen vi (быць да густу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падабацца, імпанаваць □ быць па душы, быць па сэрцы, быць да густу, быць па густу, быць пад густ

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Падаба́ць, падаба́цца ’сімпатызаваць каму-н., любіць каго-н.’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Мядзв., Шпіл., Гарэц., Др.-Падб.). З польск. podobać się ’тс’, якое далей да даба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спадаба́цца гл. падабацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упадаба́цца гл. падабацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нра́виться несов. падаба́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)