Пагранічныя пагадненні 7/596—597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пагранічныя войскі 3/147; 7/596

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГРАНІ́ЧНЫЯ ПАГАДНЕ́ННІ,

дагаворы міжнародныя, якія заключаюцца паміж суседнімі дзяржавамі па пытаннях, што тычацца ўстанаўлення рэжыму дзярж. граніц, іх дэмаркацыі, водакарыстання на прыгранічных рэках і вадаёмах. Уключаюць пытанні буд-ва гідратэхн. збудаванняў, каналаў, барацьбы з ляснымі пажарамі, эпідэміямі і эпізаотыямі, правілы адносна парадку выезду і ўезду на пагранічныя тэрыторыі, мытнае супрацоўніцтва, прыгранічны гандаль і інш.

т. 11, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГРАНІ́ЧНЫЯ ВО́ЙСКІ (у некаторых краінах пагранічная ахова, пагранічная варта),

спецыяльныя войскі, прызначаныя для абароны паліт., ваен. і эканам. інтарэсаў дзяржавы на яе сухап., марскіх, рачных (азёрных) рубяжах. П.в. Рэспублікі Беларусь складаюцца з пагранічных атрадаў, спец. і вучэбных часцей (падраздзяленняў). Падпарадкоўваюцца Прэзідэнту. Непасрэднае кіраўніцтва імі ажыццяўляе старшыня дзярж. камітэта — камандуючы П.в. праз падпарадкаваныя яму штаб і інш. структуры кіравання. Створаны паводле пастановы Вярх. Савета Беларусі ад 20.9.1991 на базе П.в. КДБ СССР, што дыслацыраваліся на тэр. Беларусі. З 1992 у веданні Гал. ўпраўлення П.в. пры Савеце Міністраў, якое ў 1997 пераўтворана ў Дзярж. к-т пагран. войск Рэспублікі Беларусь. П.в. забяспечваюць недатыкальнасць граніц (гл. Граніца дзяржаўная), падтрымліваюць устаноўлены законам пагран. рэжым, сумесна з мытнымі органамі ажыццяўляюць пагранічны кантроль і інш. П.в. выконваюць свае задачы самастойна пры падтрымцы мясц. органаў дзярж. улады і насельніцтва прыгранічных раёнаў. Маюць на ўзбраенні сучасныя віды стралк. зброі і баявой тэхнікі, рачныя караблі, верталёты і спец. тэхн. сродкі. Падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для П.в. ажыццяўляюць ф-ты Ваен. акадэміі і Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь.

П.в. зарадзіліся ў 14 ст. На тэр. ВКЛ, акрамя ўдзелу ў апалчэнні (гл. Паспалітае рушэнне) гар. абшчына выконвала шэраг абавязкаў па вартавой службе і мясц. абароне. У многіх гарадах, найперш памежных, да ўвядзення магдэбургскага права (канец 14 ст.) існавалі асобыя катэгорыі мяшчан, якія пастаянна неслі ваен., у т. л. вартавую, службу. У некаторых гарадах на Зах. Дзвіне вартавую службу неслі таксама казакі (напр., у Полацку на замку ў 1552 рэестр зафіксаваў 6 казацкіх службаў). У Расіі ў 1571 з’явілася «Улажэнне аб станічнай і вартавой службе», у 1754 створаны пагран. мытні (з 1772 і на тэр. ўсх. Беларусі), у 1811 уведзена «Палажэнне аб арганізацыі пагранічнай казённай стражы», якая ў 1899 атрымала вайсковае ўпарадкаванне (пагран. брыгады, акругі і інш.). У СССР першыя пагран. часці сфарміраваны ў 1918, на тэр. БССР — у 1924. У 1932 за вял. заслугі ў ахове рубяжоў і актыўны ўдзел у гасп.-паліт. умацаванні пагран. раёнаў пагран. войскі ДПУ БССР узнаг. ордэнам Прац. Чырв. Сцяга БССР (уручаны Дзярж. к-ту пагран. войск Рэспублікі Беларусь у 1998). У Вял. Айч. вайну пагранічнікі зах. рубяжоў СССР першыя прынялі на сябе ўдар ням -фаш. захопнікаў. Гераічнае супраціўленне агрэсару аказалі пагранічнікі, у т. л. тыя, што былі сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасці (падраздзяленні 17-га пагранатрада і інш.), байцы застаў, якімі камандавалі А.М.Кіжаватаў, В.М.Усаў, А.​М.​Сівачоў. Асабовы склад пагран. палкоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад акупантаў, вызначыўся пад Магілёвам, Оршай, Мінскам і Баранавічамі (за баявыя подзвігі пагранічнікам Ф.Г.Крылову і А.​М.​Наскову пасмяротна прысвоена званне Героя Сав. Саюза).

А.​А.​Паўлоўскі.

Да арт. Пагранічныя войскі: пагранічны кантроль на прапускных пунктах Брэст-Цэнтральны і Брузгі.
Да арт. Пагранічныя войскі: пагранічны нарад аглядае кантрольна-следавую паласу.

т. 11, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паграні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паграні́чны паграні́чная паграні́чнае паграні́чныя
Р. паграні́чнага паграні́чнай
паграні́чнае
паграні́чнага паграні́чных
Д. паграні́чнаму паграні́чнай паграні́чнаму паграні́чным
В. паграні́чны (неадуш.)
паграні́чнага (адуш.)
паграні́чную паграні́чнае паграні́чныя (неадуш.)
паграні́чных (адуш.)
Т. паграні́чным паграні́чнай
паграні́чнаю
паграні́чным паграні́чнымі
М. паграні́чным паграні́чнай паграні́чным паграні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мы́тна-паграні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мы́тна-паграні́чны мы́тна-паграні́чная мы́тна-паграні́чнае мы́тна-паграні́чныя
Р. мы́тна-паграні́чнага мы́тна-паграні́чнай
мы́тна-паграні́чнае
мы́тна-паграні́чнага мы́тна-паграні́чных
Д. мы́тна-паграні́чнаму мы́тна-паграні́чнай мы́тна-паграні́чнаму мы́тна-паграні́чным
В. мы́тна-паграні́чны (неадуш.)
мы́тна-паграні́чнага (адуш.)
мы́тна-паграні́чную мы́тна-паграні́чнае мы́тна-паграні́чныя (неадуш.)
мы́тна-паграні́чных (адуш.)
Т. мы́тна-паграні́чным мы́тна-паграні́чнай
мы́тна-паграні́чнаю
мы́тна-паграні́чным мы́тна-паграні́чнымі
М. мы́тна-паграні́чным мы́тна-паграні́чнай мы́тна-паграні́чным мы́тна-паграні́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

погранвойска́ (пограни́чные войска́) пагранво́йскі, -во́йск мн. (паграні́чныя во́йскі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБУ́ХАВА (Лідзія Аляксееўна) (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991),

рус. пісьменніца. Скончыла Літ. ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел. пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.​Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).

т. 1, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЕКТЫ́ЎНЫХ ПАВО́ДЗІН ТЭО́РЫІ,

сацыяльна-псіхалагічныя і сацыялагічныя канцэпцыі, у якіх даследуюцца масавыя, спантанныя рэакцыі людзей на крытычныя («пагранічныя») сітуацыі (напр., стыхійныя бедствы, войны, рэвалюцыі). У якасці асн. характарыстык такіх сітуацый разглядаюцца іх непрадказальнасць, непрывычнасць, навізна, што выклікае ў «масы» падазронасць, напружанасць, а ў выніку — дэмаралізацыю, паніку, разрыў групавых сувязей. Прадстаўлены ў працах амер. вучоных Н.​Смелзера, Р.​Тэрнера і інш.

т. 7, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЙСКІ,

зборная назва вайсковых часцей, злучэнняў і аб’яднанняў у відах узбр. сіл (акрамя ВПС і ВМФ), а таксама абагульняльная назва сіл і сродкаў аператыўнага і тэр. аб’яднанняў (войскі фронту, войскі арміі, войскі ваеннай акругі і інш.), злучэнняў і аб’яднанняў, якія выконваюць пэўную задачу (войскі прыкрыцця, войскі умацаваных раёнаў і інш.). Гл. таксама Войскі проціпаветранай абароны, Войскі сувязі, Дарожныя войскі, Інжынерныя войскі, Паветрана-дэсантныя войскі, Пагранічныя войскі, Ракетныя войскі.

І.​А.​Шор.

т. 4, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)