паглумі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паглумлю́ паглу́мім
2-я ас. паглу́міш паглу́міце
3-я ас. паглу́міць паглу́мяць
Прошлы час
м. паглумі́ў паглумі́лі
ж. паглумі́ла
н. паглумі́ла
Загадны лад
2-я ас. паглумі́ паглумі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паглумі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паглумі́ць сов., разг. (всё, многое) испо́ртить; потра́тить без по́льзы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглумі́ць, ‑глумлю, ‑глуміш, ‑глуміць; зак., каго-што.

Разм. Сапсаваць, зглуміць што‑н. [Трактарыст:] — То мо трэба было пачакаць? А то парэзалі, паглумілі поплаў... Місько. — А нашто ты [каваль] плугі паглуміў? — выразна прагуў голас. Чорны. Паглумілі маладую віку коні, уцякаючы да сёл. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́лупіць ’абадраць, ачысціць ад скуры, лупін’ (БРС, Нас., Яруш., Касп.); ’вырваць, паглуміць’ (Сцяшк.); ’вытарашчыць вочы’ (Нас., Бяльк.); ’пабіць, адлупцаваць’ (БРС, Нас., Шат.); ’выставіць напаказ’ (Нас.), вы́лупіцца ’вылезці з яйца (аб птушанятах)’ (Нас.); ’накінуцца на некага з крыкам, ашчэрыцца’ (Нас., Шат.); ’прыбрацца, упрыгожыцца’ (Касп.). Гл. лупіць. Апошняе значэнне запазычана, магчыма, з рус. мовы; параўн. рус. пск., цвяр., валаг., каз. і г. д. вылупа́ться ’прыбірацца, выстройвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)