пагалі́ць гл. галіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пага́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пага́лю пага́лім
2-я ас. пага́ліш пага́ліце
3-я ас. пага́ліць пага́ляць
Прошлы час
м. пага́ліў пага́лілі
ж. пага́ліла
н. пага́ліла
Загадны лад
2-я ас. пага́ль пага́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час пага́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пагалю́ паго́лім
2-я ас. паго́ліш паго́ліце
3-я ас. паго́ліць паго́ляць
Прошлы час
м. пагалі́ў пагалі́лі
ж. пагалі́ла
н. пагалі́ла
Загадны лад
2-я ас. пагалі́ пагалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пагалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагалі́ць сов.

1. побри́ть, вы́брить;

2. (нек-рое время) побри́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай начыста валасы сабе або каму‑н. Пагаліць бараду. □ Палонных пагалілі і зганялі ў лазню. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагалі́ць raseren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

галі́ць, галю́, го́ліш, го́ліць; го́лены; незак., каго-што.

Зразаць брытвай валасы, брыць.

Г. бараду.

|| зак. пагалі́ць, -галю́, -го́ліш, -го́ліць; -го́лены.

|| звар. галі́цца, галю́ся, го́лішся, го́ліцца; зак. пагалі́цца, -галю́ся, -го́лішся, -го́ліцца.

|| наз. гале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́брить сов. вы́галіць, пагалі́ць, вы́брыць, мног. пагалі́ць, павыбрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падбры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., каго-што.

Пагаліць з бакоў, па краях.

|| незак. падбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгалі́ць, -галю́, -го́ліш, -го́ліць; -го́лены; зак., што.

Пагаліць з бакоў, па краях, падбры́ць.

|| незак. падго́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)