павы́сіцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
павы́шуся |
павы́сімся |
| 2-я ас. |
павы́сішся |
павы́сіцеся |
| 3-я ас. |
павы́сіцца |
павы́сяцца |
| Прошлы час |
| м. |
павы́сіўся |
павы́сіліся |
| ж. |
павы́сілася |
| н. |
павы́сілася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
павы́сіўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
павы́сіцца, -ы́шуся, -ы́сішся, -ы́сіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш высокім.
Узровень вады павысіўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узмацніцца, палепшыцца, удасканаліцца.
Цікавасць да кніг павысілася.
Веды вучняў павысіліся.
3. Перайсці на больш высокую аплату працы (разм.).
Павысілася па службе.
|| незак. павыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
павы́сіцца сов.
1. в разн. знач. повы́ситься; подня́ться;
узро́вень вады́ ~сіўся — у́ровень воды́ повы́сился (подня́лся);
~сіўся культу́рны ўзро́вень — повы́сился (подня́лся) культу́рный у́ровень;
крывяны́ ціск ~сіўся — кровяно́е давле́ние повы́силось (подняло́сь);
2. разг. (в должности) повы́ситься
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.
1. Стаць больш высокім. Узровень вады павысіўся. □ Нерастуе лінь з сярэдзіны мая да другой паловы ліпеня, калі тэмпература вады павысіцца да 20–21°C. Матрунёнак.
2. Павялічыцца, стаць большым. Надоі павысіліся. □ [Русаковіч:] Калі ўмела і з душой узяцца за справу, дык і план будзе выкананы, і сабекошт не павысіцца. Крапіва. // Палепшыцца. Павысіліся веды вучняў. Павысіўся культурны ўзровень. Павысіўся аўтарытэт установы.
3. Разм. Перайсці на больш высокую пасаду. Павысіцца па службе.
4. Стаць мацнейшым, стаць больш высокім па тону. І раптам павысіўся ў Міхася голас. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыша́цца гл. павысіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
повы́ситься павы́сіцца; узня́цца, падня́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павышэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. павышаць — павысіць і павышацца — павысіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да павысіцца.
2. Зал. да павышаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zwiększyć się
зак. павялічыцца; павысіцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
падаражэ́ць, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца больш дарагім, павысіцца ў цане. Мэбля падаражэла. □ Паступова вайна зазірала з вуліцы ў дамы, у сем’і, у жыццё чалавека, не мінаючы нікога. Мне, пакуль што, толькі падаражэлі прадукты. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)