павыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Выставіць што-н. устаўленае ў многіх месцах, усюды.

П. падвойныя рамы з вокнаў.

2. што. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання ўсё, многае.

П. рукі.

П. экспанаты.

3. каго. Выгнаць адкуль-н. усіх, многіх.

П. свавольнікаў за дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыстаўля́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павыстаўля́ю павыстаўля́ем
2-я ас. павыстаўля́еш павыстаўля́еце
3-я ас. павыстаўля́е павыстаўля́юць
Прошлы час
м. павыстаўля́ў павыстаўля́лі
ж. павыстаўля́ла
н. павыстаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. павыстаўля́й павыстаўля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час павыстаўля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павыстаўля́ць сов. (о многом)

1. (вынуть вставленное) вы́ставить;

2. (наружу) вы́ставить; вы́нуть;

3. (вперёд) вы́двинуть; вы́сунуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Выставіць што‑н. устаўленае ў многіх месцах, усюды. Павыстаўляць падвойныя рамы з вокнаў.

2. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання і пад. усё, многае. Павыстаўляць рукі. Павыстаўляць экспанаты.

3. перан. Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. усіх, многіх. Павыстаўляць няпрошаных гасцей за дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сунуть сов. вы́сунуць, мног. павысо́ўваць, вы́ставіць, мног. павыстаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыстаўля́ны

1. вы́ставленный;

2. вы́ставленный; вы́нутый;

3. вы́двинутый; вы́сунутый;

1-3 см. павыстаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ставить сов.

1. вы́ставіць;

2. (высунуть) вы́сунуць, мног. павысо́ўваць;

3. (показать) вы́ставіць, мног. павыстаўля́ць; паказа́ць;

вы́ставить карти́ну вы́ставіць (паказа́ць) карці́ну;

вы́ставить в дурно́м све́те вы́ставіць на смех (на пасме́шышча);

4. (прогнать) вы́гнаць, мног. павыганя́ць;

5. (вынуть) вы́няць, мног. павыма́ць;

вы́ставить ра́му вы́няць ра́му;

6. (предложить для решения, обсуждения и т. п.) вы́лучыць, вы́ставіць, вы́сунуць;

вы́ставить кандидату́ру вы́лучыць (вы́ставіць, вы́сунуць) кандыдату́ру;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)