павыраста́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. Стаць высокімі, дарослымі (пра людзей).

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Узнікнуць — пра ўсё, многае.

Навакол павырасталі новыя дамы.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паўстаць перад вачамі — пра многіх, многае.

Як з зямлі павырасталі салдаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыраста́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - павыраста́ем
2-я ас. - павыраста́еце
3-я ас. павыраста́е павыраста́юць
Прошлы час
м. павыраста́ў павыраста́лі
ж. павыраста́ла
н. павыраста́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час павыраста́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павыраста́ць сов. (о многих, о многом) вы́расти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыраста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Стаць высокімі, дарослымі (пра людзей). Прыйшоў .. [Зянон] з вайны і не пазнаў ні дзяцей — тыя павырасталі, ні жонкі — Дуся неяк змізарнела. Сабаленка. Язэпка рады быў кожнаму знаёмаму твару. А некаторых, з маладзейшых, ён ужо і не пазнаваў. Павырасталі без яго! Якімовіч. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць вялікім, высокім (аб жывёлах, раслінах). Птушкі павырасталі і цяпер збіраліся разам. Чорны. Маладыя флянцы сасонак, пасаджаныя калісьці радамі, павырасталі ў гонкія дрэвы. Пальчэўскі.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца — пра ўсё, многае. Вакол гарнізона да восені, быццам грыбы, павырасталі дзоты. Брыль.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паўстаць перад вачыма — пра многіх, многае. Сяргей хутчэй адчуў, чым убачыў, што вакол яго фашысты. Нібы павырасталі з зямлі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повыраста́ть и повы́расти сов., разг., прям., перен. павыраста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взрасти́ сов., уст.

1. вы́расці, мног. павыраста́ць, узрасці́, мног. паўзраста́ць; вы́гадавацца;

2. (вскормиться, воспитаться) узгадава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́расти сов., в разн. знач. вы́расці, мног. павыраста́ць;

вы́расти из пла́тья вы́расці з суке́нкі;

вы́расти в чьи́х-л. глаза́х вы́расці ў чыі́х-не́будзь вача́х;

сло́вно (бу́дто, то́чно) из-под земли́ вы́расти як з-пад зямлі́ вы́расці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парасці́, ‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце, ‑растуць; пр. парос, ‑расла, ‑расло; зак.

1. Расці, павялічвацца ў росце некаторы час.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павырастаць, вырасці. [Марыля:] — Прыняла б я цябе, Амелька, ды сыны не захочуць. Вялікія ўжо хлопцы параслі. Лобан. / Аб раслінах, пладах. Побач з хвоямі параслі кучаравыя бярозкі. Шамякін. У пояс верасы тут параслі, А сосны цесна паспляталі рукі. Свірка.

3. чым. Пакрыцца расліннасцю, зарасці, пазарастаць. Партызанскія акопы Параслі травой, Ягаднікам, верасамі, Хвояй маладой. Танк. Для засады гэта была даволі зручная мясціна: тут крутыя [абочыны] густа параслі арэшнікам і ельнікам. М. Ткачоў. // Абрасці (валасамі). У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем. Карпюк.

•••

Парасці быллём — тое, што і зарасці быллём (гл. зарасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)