Павольныя нейтроны 4/492

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВО́ЛЬНЫЯ НЕЙТРО́НЫ,

нейтроны з кінетычнай энергіяй, умоўна меншай за 100 кэВ. П.н. з кінетычнай энергіяй, большай за 10 кэВ, атрымліваюць з дапамогай паскаральнікаў зараджаных часціц; іх энергія рэгулюецца зменамі напружання паскарэння пратонаў. Нейтроны з меншай энергіяй выдзяляюць з нейтронных пучкоў з дапамогай спец. фільтраў. Нейтроны з энергіяй, большай за 100 кэВ, наз. хуткімі нейтронамі; для іх запавольвання выкарыстоўваюцца запавольнікі (вада, графіт і інш.; гл. Запавольванне нейтронаў). Дэтэктыраванне П.н. праводзіцца на аснове рэгістрацыі прадуктаў выкліканых імі ядз. рэакцый (гл. Дэтэктары ядзернага выпрамянення). П.н. выкарыстоўваюцца для атрымання ланцуговай ядзернай рэакцыі, структурных даследаванняў крышталяў (гл. Нейтронаграфія), вывучэння ўласцівасцей ўзбуджэння ядз. узроўняў на аснове нейтронных рэзанансаў (гл. Мёсбаўэра эфект) і інш.

т. 11, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паво́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паво́льны паво́льная паво́льнае паво́льныя
Р. паво́льнага паво́льнай
паво́льнае
паво́льнага паво́льных
Д. паво́льнаму паво́льнай паво́льнаму паво́льным
В. паво́льны (неадуш.)
паво́льнага (адуш.)
паво́льную паво́льнае паво́льныя (неадуш.)
паво́льных (адуш.)
Т. паво́льным паво́льнай
паво́льнаю
паво́льным паво́льнымі
М. паво́льным паво́льнай паво́льным паво́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паво́льны, -ая, -ае.

Няспешны, марудны.

Павольныя рухі.

Павольна (прысл.) пісаць.

|| наз. паво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паво́льны, ‑ая, ‑ае.

Няспешны; марудны. Павольныя рухі. Павольная хада. □ Людзі стаялі цесна; усе сталыя, спрацаваныя твары; павольныя словы, цвёрдыя позіркі. Чорны. Была.. [Маша] невысокая, павольная і, відаць, дужая. Мележ. // Спакойны; размераны. Марыля глядзіць на павольныя марскія хвалі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРЭЙФ КАНТЫНЕ́НТАЎ павольныя (да некалькіх сантыметраў за год) гарызантальныя перамяшчэнні вял. участкаў зямной кары (кантынентаў); гл. ў арт. Мабілізм і Тэктанічныя гіпотэзы.

т. 6, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́быск, ‑у, м.

Афіцыйны агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знайсці што‑н. забароненае, недазволенае і пад. Зрабіць вобыск. Павольныя вобыскі. □ Пазаўчора адбыўся вобыск. Агенты акцызнага нагляду шукалі гарэлкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыха́ць, -лышу́, -лы́шаш, -лы́ша; -лышы́; незак.

1. каго-што. Злёгку мерна рухаць зверху ўніз ці з боку ў бок; гайдаць, хістаць.

Вецер калыхаў галінку.

Вагон калыхала (безас.) на паваротах.

2. каго (што). Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця).

К. дзіця.

3. чым. Рабіць чым-н. павольныя, мерныя рухі.

К. нагой.

|| аднакр. калыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. калыха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ЗА́ЯЦ»,

«Заёнец», бел. нар. танец. Муз. памер 24. Тэмп жвавы. Бытуе пераважна на Бел. Палессі. Паводле запісаў М.​Федароўскага, на Гродзеншчыне «З.» танцавалі ўдваіх. Танцоры спрытна перабіралі нагамі над пакладзенымі накрыж паленамі, стараючыся не зачапіць іх. Танец суправаджаўся прыпеўкамі. На Гомельшчыне ў падобных варыянтах «З.» чаргуюцца павольныя і хуткія часткі ў суправаджэнні прыпевак. Часта танец выконвае адзін чалавек.

Літ.:

Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 69.

т. 7, с. 26

т. 7, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫЁНЫ,

асаблівыя бялкі, якія выклікаюць пашкоджанне нерв. сістэмы чалавека і жывёл з развіццём губчастага перараджэння галаўнога мозга; выклікаюць павольныя інфекцыі (гл. Прыёнавыя хваробы). Апісаны С.Прузінерам. Маюць форму бялковых фібрыл даўж. 50—500 нм. Асаблівасць П. (як узбуджальнікаў хвароб) — адсутнасць у іх структуры нуклеінавых к-т, устойлівасць да кіпячэння, дзеяння пары спірту (70 °C), яны інертныя да рэчываў, якія разбураюць нуклеінавыя к-ты. Аднак П. адчувальныя да дзеяння рэчываў, што інактывуюць бялкі.

А.​А.​Астапаў.

т. 13, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)