Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паво́дзіццанесов., безл., разг. води́ться;
у нас так п. — у нас так во́дится
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паво́дзіцца, ‑водзіцца; безас.незак.
Разм.
1. Жыцца; складвацца (пра ўмовы жыцця, працы і пад.). Букрэй разгаварыўся з Панасам, распытваў яго, як паводзілася ў палякаў, што ён чуў там і бачыў.Колас.[Нахлябіч] хацеў ужо ісці далей, але Пніцкі перапыніў яго: — Ну, як вам паводзіцца?Чорны.
2. Быць прынятым. Так у нас паводзіцца. Паводзіцца здаўна.
3.Разм. Тое, што і паводзіць сябе (гл. паводзіць). Гэта сапраўды было ўсё. Цяпер .. [Алесь] не мог паводзіцца, як раней.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скро́мничатьнесов. сці́пла паво́дзіцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вясьці ’весці, цягнуць’ (КТС, Бяльк., Касп., міёр., З нар. сл.), вясьці́сь ’весціся, быць, паводзіцца, устанавіцца звычаю’ (Бяльк.). Да ве́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
handle
[ˈhændəl]1.
n.
1) ру́чка f. (у дзьвяра́х) кля́мка f., дзяржа́ньне n. (нажа́, відэ́льца); тро́нкі pl. only (до́лата); кало́дка, кало́дачка f.; ву́ха, ву́шка n. (збанка́, гаршка́)
2) падста́ва, прычы́на, зачэ́пка f.
handle for gossip — падста́ва для плётак
2.
v.t.
1) браць у ру́кі, трыма́ць, дакрана́цца рука́мі
2) карыста́цца
to handle tools with ease and skill — карыста́цца прыла́дамі зь лёгкасьцю й уме́льствам
3) (oneself) трыма́ць (сябе́), паво́дзіцца
4) дагляда́ць (жывёлу, машы́ну)
5) абыхо́дзіцца з кім-чым
6) гандлява́ць чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)