прафесіянальна-паліт.арг-цыябел. настаўнікаў у крас.—ліп. 1920 у Мінску. У кіраўніцтва саюза ўваходзілі Я.Бурвель (старшыня), С.Булат, Я.Шнаркевіч, П.Зарэмба і інш. Выступаў за арг-цыю бел. школьніцтва ў павеце, беларусізацыю нар. асветы, паліт. і сац. абарону бел. настаўнікаў, матэрыяльную дапамогу бедным дзецям, за аб’яднанне бел., польск., яўр. і т.зв. рускамоўных настаўніцкіх арг-цый Мінскага пав. ў адзіны настаўніцкі саюз і інш. Спыніў дзейнасць з прыходам Чырв. Арміі.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
павято́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да павета, абслугоўвання павета. Павятовыя ўстановы. Павятовы ўрач.// Які з’яўляецца галоўным у павеце. Павятовы горад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашта́тны, -ая, -ае (уст.).
Пазаштатны, які не ўваходзіць у штат.
З. работнік.
○
Заштатны горад (уст.) — горад, які ўваходзіць у павет, але не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прадвадзі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
Кіраўнік, важак.
П. племя.
○
Прадвадзіцель дваранства — у царскай Расіі: выбарны прадстаўнік дваранскага саслоўя губерні ці павета.
|| прым.прадвадзі́цельскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
марша́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (гіст.).
1. Вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
2. У Беларусі ў 19 ст: выбраны з ліку шляхты кіраўнік губерні або павета.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 15 — 1-й пал. 20 ст. Цэнтр — г.Гродна. Утвораны пасля Гарадзельскай уніі 1413 на тэр. Гродзенскага княства ў складзе Трокскага ваяв.ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66. У 2-й пал. 16 ст. ў павеце 27 валасцей. У 17 ст. плошча павета 11 505 км². З 1793 у складзе Гродзенскага ваяв., у 1795 зах. частка павета адышла да Прусіі, усх. (з г. Гродна) — да Рас. імперыі ў складзе Слонімскай (з 1795), Літоўскай (з 1797), Гродзенскай (з 1801) губ. У 1897 пл.павета 3770 кв. вёрст, нас. 206 770 чал. У 1886—1912 у павеце 21 воласць, 1 горад (Гродна), 11 мястэчак, 955 сельскіх нас. пунктаў. З 1921 у Польшчы, у Беластоцкім ваяв. У 1927 пл.павета 4743 км², 22 гміны, 4 гарады (Гродна, Друскенікі, Індура, Скідзель). З 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на тэр.павета ўтвораны Гродзенскі раён; асобныя яго часткі далучаны да інш. раёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
се́ймік, ‑а, м.
Гіст. Сход шляхты павета або ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім. На слонімскі сеймік павінны былі збірацца ўсе дэпутаты Вялікага княства, перш чым адправіцца на агульны сейм у Варшаву.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сухо́цкі ’вельмі худы’ (Сл. ПЗБ, ТС). З *сухот‑скі (гл. сухоты); экспрэсіўнае ўтварэнне, аформленае як прозвішчнае імя параўн. аналагічнае рус.дыял. (сіб.) сухоцкій ’прозвішча жыхароў Карсунскага павета’ (Даль).