паве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паве́т паве́ты
Р. паве́та паве́таў
Д. паве́ту паве́там
В. паве́т паве́ты
Т. паве́там паве́тамі
М. паве́це паве́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Існавалі паветы ў Беларусі з 15 ст. да 1940 г.

|| прым. павято́вы, -ая, -ае.

П. горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́т м., ист. уе́зд, пове́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі і ў СССР да 1924 г., якая ўваходзіла ў склад губерні. // Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польскай Народнай Рэспубліцы (да 1975 г.). // Разм. Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. Астатніх ратнікаў адправілі ў павет на воінскую камісію. Якімовіч. / Разм. Пра жыхароў такой тэрыторыі. Каваля Міхала ведала ўся акруга — можа, увесь павет. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́т м. Lndkreis m -es, -e; гіст. Pawjt m -(e)s, -s, Pwiat m m -(e)s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Павет 4/76; 7/588; 10/51

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВЕ́Т,

1) адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ. Тэрмін «П.» ужываецца на Беларусі з 15 ст., напачатку як сінонім стараж.-рус. тэрміна воласць; з 1-й пал. 16 ст. пад. П. звычайна разумелі буйную воласць, цэнтрам якой быў горад або замак, што належаў дзяржаве, у т.л. скасаванае ўдзельнае княства. Часам пад П. разумелі толькі тэрыторыю, падкантрольную намесніку; у гэтым сэнсе П. быў сінонімам намесніцтва. Афіцыйна статус П. акрэслены ў выніку адм.-тэр. рэформы 1565—66 (гл. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел). П. ўваходзілі ў склад ваяводстваў. Усе намесніцтвы і воласці, якія не атрымалі статус П., увайшлі ў іх склад як звычайныя маёнткі. З таго часу ўсе землеўладальнікі на тэр. П. падлягалі юрысдыкцыі пав. органаў улады. Структура пав. кіравання замацавана Статутамі ВКЛ 1566 і 1588. Зрэдку тэрмін «П.» ўжываўся для вызначэння гіст. воласці з цэнтрам у горадзе, які неабавязкова меў пав. ўстановы (у такім сэнсе ў крыніцах сустракаюцца назвы «Магілёўскі павет», «Крычаўскі павет» і інш.).

2) Адм.-тэр. адзінка Расійскай імперыі як эквівалент рус. тэрміна «уезд». Пасля далучэння да Расіі П. ўваходзілі ў склад губерняў. Пасля рэформы 1861 падзяляліся на воласці. Падзел на П. ў БССР скасаваны 20.6.1924.

3) Адм.-тэр. адзінка ў Зах. Беларусі ў 1919—39. Пасля заняцця часткі тэр. Беларусі ў 1919 польск. ўлады захавалі падзел на П., якія былі ўключаны ў склад акруг. П. падзяляліся на гміны. На працягу 1919—20 утвораны шэраг новых П., 4.2.1921 яны ўвайшлі ў склад новаўтвораных Навагрудскага і Палескага ваяв. Пазней межы і колькасць П. у Польшчы мянялася. Падзел на П. ў Зах. Беларусі скасаваны 15.1.1940.

В.Л.Насевіч.

т. 11, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паве́т ’адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп.). Ст.-бел. поветъ, повятъ (1507 г.) з польск. powiat (Булыка, Запазыч., 247), Польск. слова звязана з вітаць (гл.) (Фасмер, 3, 293).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валожынскі павет 5/181

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Копыскі павет 6/505

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)