павелічэ́нне гл. павялічыцца, павялічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павелічэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. павелічэ́нне павелічэ́нні
Р. павелічэ́ння павелічэ́нняў
Д. павелічэ́нню павелічэ́нням
В. павелічэ́нне павелічэ́нні
Т. павелічэ́ннем павелічэ́ннямі
М. павелічэ́нні павелічэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павелічэ́нне ср. увеличе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павелічэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. павялічыць, павялічыцца.

2. Вынік такога дзеяння; велічыня, колькасць, на якія што‑н. павялічана. Павелічэнне зарплаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павелічэ́нне н. Vergrößerung f -, -en; Vermhrung f -, -en (памнажэнне); Erwiterung f -, -en (пашырэнне); Znahme f -, -n, Stigerung f -, -en, Zwachs m -(e)s; Verstärkung f - (сілы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

павялі́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Стаць большым (па аб’ёме, колькасці і пад.).

Павялічыўся выпуск прадукцыі.

Попыт павялічыўся.

|| незак. павялі́чвацца, -аецца.

|| наз. павелічэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павялі́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

Зрабіць большым (па аб’ёме, колькасці і пад.).

П. выпуск прадукцыі.

П. плошчу пасеваў.

|| незак. павялі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. павелічэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Павелічэнне аптычнае 7/195, 587; 8/7

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВЕЛІЧЭ́ННЕ АПТЫ́ЧНАЕ,

адносіны лінейных ці вуглавых памераў відарыса аптычнага, атрыманага з дапамогай аптычнай сістэмы, да адпаведных памераў аб’екта.

Для восесіметрычных аптычных сістэм адрозніваюць лінейнае, вуглавое і падоўжнае П.а. Лінейнае (папярочнае) П.а. — адносіны даўжыні відарыса адрэзка, перпендыкулярнага аптычнай восі сістэмы, да даўжыні гэтага адрэзка. Для рэальных сістэм лінейнае П.а. для спалучальных паверхняў рознае ў розных пунктах поля зроку, што вядзе да парушэнняў геам. падобнасці паміж аб’ектам і яго відарысам (гл. Дысторсія). Вуглавое П.а. — адносіны тангенса вугла нахілу праменя да аптычнай восі ў прасторы відарысаў да тангенса вугла нахілу спалучанага яму праменя ў прасторы аб’ектаў. Падоўжнае П.а. — адносіны даўжыні адрэзка, адкладзенага ўздоўж аптычнай восі ў прасторы відарысаў, да даўжыні спалучальнага яму адрэзка ў прасторы аб’ектаў. Усе віды П.а. ўзаемазвязаны. Напр., для аптычнай сістэмы, якая знаходзіцца ў паветры, вуглавое павелічэнне адваротна прапарцыянальнае лінейнаму (чым большае лінейнае павелічэнне, тым больш вузкімі светлымі пучкамі будуецца відарыс і тым меншая яго асветленасць).

Да арт. Павелічэнне аптычнае: суадносіны Г1 = l′/l — лінейнае павелічэнне; Г2 =tgα′/tgα — вуглавое; Г3 = x′/x — падоўжнае.

т. 11, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўнакро́ўнасць, -і, ж.

1. гл. паўнакроўны.

2. Павелічэнне масы крыві ў сасудах цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)