павало́ка, -і, ДМо́цы, ж.

1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.

Сонца прабівалася праз павалоку хмар.

2. У выразе: вочы з павало́кай — з пяшчотным, млявым, нібы затуманеным позіркам.

Вочы карыя з павалокай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павало́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. павало́ка
Р. павало́кі
Д. павало́цы
В. павало́ку
Т. павало́кай
павало́каю
М. павало́цы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

поволо́ка павало́ка, -кі ж., мн. нет;

глаза́ с поволо́кой во́чы з павало́кай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.

1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што‑н. У надбярэжных гушчарах хаваліся туманы, тонкай павалокаю застываючы над водамі. Пестрак. Праз павалоку рэдкіх хмар сонца свяціла, нібы з-пад абажура. Брыль.

2. Пялёнка на вачах; памутненне. [Старшы лейтэнант] насцярожыўся, стаў скрытным, вочы патухлі, схаваўшыся пад цьмянай павалокай. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

powłóczysty

powłóczyst|y

доўгі;

szata ~a кніжн. доўгае адзенне;

spojrzenie ~e — погляд з павалокай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

затума́нены, ‑эя, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затуманіць.

2. у знач. прым. Зацягнуты смугой; туманны. Сінь.. [неба] была не яскравая, а затуманеная, малочная. Мележ. // Мутны, з павалокай слёз (пра вочы). [Пятра] з удзячнасцю паглядзеў на Сашу затуманенымі вачамі, не маючы сіл вымавіць слова, прыпаў вуснамі да яе рукі. Шамякін. // перан. Цьмяны, замарочаны (пра свядомасць). Крык Маслянкі пранікаў у затуманеную свядомасць Максіма, але не выклікаў страху. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)