павалачы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павалачу́ся павало́чымся
2-я ас. павало́чышся павало́чыцеся
3-я ас. павало́чыцца павало́чацца
Прошлы час
м. павалачы́ўся павалачы́ліся
ж. павалачы́лася
н. павалачы́лася
Загадны лад
2-я ас. павалачы́ся павалачы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час павалачы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павалачы́цца сов., разг.

1. поскита́ться, поброди́ть, потаска́ться;

2. (поухаживать без серьёзных намерений) поволочи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павалачы́цца, ‑лакуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.

1. Пацягнуцца па зямлі, падлозе і пад. Вяроўка ўпала і павалачылася па зямлі.

2. Разм. Пабадзяцца, павандраваць; пацягацца. Павалачыцца па свеце.

3. Разм. Пазаляцацца без сур’ёзных намераў. Павалачыцца за дзяўчынаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паталачы́цца ’пацягнуцца, пайсці, пасунуцца’ (Касп.), ’павалачыцца’ (нясв., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі з таўчыся і павалачыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

потаска́ться прост. пацяга́цца, (долго, неоднократно) папацяга́цца, павалачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поволочи́ться

1. (потаскаться) павалачы́цца; пацяга́цца; (долго, неоднократно) разг. папацяга́цца;

2. (поухаживать) разг., уст. пазаляца́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабадзя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Пацягацца, павалачыцца; павандраваць. Пабадзяцца па свеце. □ Мудры дзед. Век зжыў, пабадзяўся па людзях, пабачыў [людзей]. Пташнікаў.

2. Пахадзіць, пагуляць без пэўнай мэты. Пабадзяцца па лесе. □ Тарэнта адчыніў вароты і каня з хл[я]ва выгнаў на двор. — Ідзі хоць пабадзяйся трох[і] па кустах. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. павалокся, ‑лаклася, ‑лося; зак.

1. Тое, што і павалачыцца (у 1 знач.). Замест таго, каб паехаць на саломе, я заблытаўся ў вяроўках і павалокся жыватом па голым таку. Сяркоў.

2. Разм. Пайсці (звычайна павольна, з цяжкасцю). Пастагнаў [бацька] уночы, маці нашмаравала бакі тарпатынаю, а раніцаю павалокся на абход. Лужанін. [Дзямян:] — Як мяне ўжо збілі з ног, .. конь пайшоў... Няйначай павалокся з чужымі падводамі па іншай дарозе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)