павазі́цца, -важу́ся, -во́зішся, -во́зіцца; зак.

Правесці некаторы час, возячыся на чым-н.

П. на санках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павазі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паважу́ся паво́зімся
2-я ас. паво́зішся паво́зіцеся
3-я ас. паво́зіцца паво́зяцца
Прошлы час
м. павазі́ўся павазі́ліся
ж. павазі́лася
н. павазі́лася
Загадны лад
2-я ас. павазі́ся павазі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час павазі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павазі́цца сов. поката́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павазі́цца, ‑важуся, ‑возішся, ‑возіцца; зак.

1. Вазіцца, катацца некаторы час. — Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. Колас.

2. перан. Разм. Аддаць многа часу якой‑н. справе; паваждацца. Хлапец пачынаў разумець, што і над яго пліткай з дзірачкай яшчэ нямала трэба павазіцца, каб з яе атрымалася дэталь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поката́ться

1. пакача́цца, (долго) папако́чвацца, папакача́цца;

2. (совершить прогулку) паката́цца; (поездить) пае́здзіць, (долго, неоднократно) папае́зджваць, папае́здзіць, павазі́цца; см. ката́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)