Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
побо́рымн.пабо́ры, -раў, ед. пабо́р, -ру м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДАНІ́НА,
старажытная форма падатку. Першапачаткова натуральныя ці грашовыя паборы, што спаганяліся пераможцамі з заваяваных плямён ці дзяржаў. На Русі вядома з 9 ст., у 11—16 ст.дзярж. падатак і феад. рэнта. У 13—15 ст. Д. ясак збіралася з рус. княстваў на карысць Залатой Арды. На Беларусі да канца 15 ст. Д. — асн. форма рэнты. Збіралася натуральнай прадукцыяй (мёд, воск, футра, пазней с.-г. прадукцыя), якая часткова спалучалася з адработачнай і грашовай формамі рэнты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кантрыбу́цыя, ‑і, ж.
Грашовая сума, якая паводле мірнага дагавору выплачваецца дзяржаве-пераможцы пераможанай дзяржавай. Мір без анексій і кантрыбуцый.// Грашовыя або натуральныя паборы, якія збіраюцца чужаземным войскам з насельніцтва захопленай ім тэрыторыі.
[Лац. contributio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада́так, ‑тку, м.
1. Абавязковы збор з прадпрыемстваў і насельніцтва, які вызначаецца дзяржавай. Падаходны падатак. □ Зняў сельсавет незаконны падатак на ўдаву, хворую жанчыну.Васілевіч.
2. Тое, што і паборы.
•••
Ускосныя падаткі — падаткі, якія ўключаюцца ў прадажную цану тавару; акцыз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́НЦІЙ ПІЛА́Т (Pontius Pilatus),
рымскі пракуратар (намеснік) Іудзеі ў 26—36 г. Яго праўленне было адзначана насіллем і смяротнымі пакараннямі без суда. Зняважлівыя адносіны да рэліг. вераванняў і звычаяў іудзеяў, паборы і падатковы ўціск выклікалі шматлікія паўстанні, якія ён жорстка душыў. Паводле Іосіфа Флавія і новазапаветнай традыцыі П.П. зацвердзіў рашэнне сінедрыёна (вышэйшы іудзейскі орган самакіравання і суда) аб прыгаворы да распяцця Ісуса Хрыста. У евангельскім апавяданні аб судзе над Хрыстом П.П. «узяў вады і вымыў рукі перад народам», каб зняць з сябе віну за праліццё крыві (адсюль выраз «умыць рукі»). У 36 пасля скаргі самарыцян на крывавую расправу над імі П.П. адхілены ад пасады і адпраўлены ў Рым. Паводле Яўсевія Кесарыйскага (4 ст.) П.П. скончыў самагубствам у 39, паводле інш. крыніц забіты Неронам. П.П. — герой шэрагу твораў апакрыфічнай л-ры, выяўл. мастацтва.