пабля́кнуць гл. блякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пабля́кнуць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пабля́кну |
пабля́кнем |
| 2-я ас. |
пабля́кнеш |
пабля́кнеце |
| 3-я ас. |
пабля́кне |
пабля́кнуць |
| Прошлы час |
| м. |
пабля́к |
пабля́клі |
| ж. |
пабля́кла |
| н. |
пабля́кла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пабля́кшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пабля́кнуць сов. поблёкнуть; пожу́хнуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бля́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.
1. Траціць яркасць, свежасць афарбоўкі; рабіцца невыразным.
Блякнуць краскі лета.
Блякнуць вочы.
2. перан. Траціць яркасць, сілу ўздзеяння.
Блякнуць успаміны.
|| зак. пабля́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пабля́кнуць і пабле́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Страціць яркія фарбы, выцвісці, паліняць. Фарбы пабляклі. Партрэты пабляклі. □ Пакуль [хлопчык] ляжаў у бальніцы, загар на твары завяў.. Нават вяснушкі на шылаватым носе паблеклі. Беразняк.
2. Памеркнуць, пабляднець. Драбнелі і прападалі зоры, пабляк.. месяц: неба ўвачавідкі налівалася далёкім сонечным святлом. Вышынскі. Летняя сінь неба крыху паблекла. Асіпенка.
3. Звяць, страціць свежасць (пра расліны). Першыя замаразкі прыхапілі пад акном вяргіні: яны пабляклі, пачарнелі. Кірэйчык. Усё навокал неяк паблякла, толькі на газонах ярка цвілі астры. Асіпенка. // перан. Страціць прыгажосць, свежасць, бляск. Твар пабляк. Вочы пабляклі. □ Некалі прыгожая, Крывіцкая зараз паблякла. Гурскі.
4. перан. Страціць сваю сілу, выразнасць, яскравасць. Слава паблякла. Уражанні пабляклі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поблёкнуть сов. пабля́кнуць, збля́кнуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пабле́кнуць,
гл. паблякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зажу́хнуть сов. зжу́хнуць; пабля́кнуць; зліня́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пожу́хнуть сов. пажу́хнуць; (поблёкнуть) пабля́кнуць; (полинять) паліня́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыць красаваць, адцвісці (пра збожжавыя).
Жыта адкрасавала.
2. перан. Паблякнуць, страціць маладосць, прыгажосць.
Сваё адкрасавала дзяўчына.
|| незак. адкрасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)