пабе́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пабе́лачны пабе́лачная пабе́лачнае пабе́лачныя
Р. пабе́лачнага пабе́лачнай
пабе́лачнае
пабе́лачнага пабе́лачных
Д. пабе́лачнаму пабе́лачнай пабе́лачнаму пабе́лачным
В. пабе́лачны (неадуш.)
пабе́лачнага (адуш.)
пабе́лачную пабе́лачнае пабе́лачныя (неадуш.)
пабе́лачных (адуш.)
Т. пабе́лачным пабе́лачнай
пабе́лачнаю
пабе́лачным пабе́лачнымі
М. пабе́лачным пабе́лачнай пабе́лачным пабе́лачных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пабе́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пабелкі. Пабелачны пэндзаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЛЯ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,

пакрыццё паверхняў будынкаў, збудаванняў і вырабаў ахоўнымі, дэкаратыўнымі або інш. фарбавальнымі саставамі; разнавіднасць аддзелачных работ. Уключаюць ачыстку паверхні, нанясенне грунтавога саставу, падмазку няроўных месцаў і суцэльную шпаклёўку, шліфаванне паверхні, афарбоўку.

Ачыстку паверхні робяць пескаструменнымі апаратамі, мех. шчоткамі і шарошкамі, ручнымі інструментамі; шпаклёўку — механізаванымі шпатэлямі і пнеўматычнымі агрэгатамі, што распыляюць шпаклёвачныя саставы, якія падрыхтоўваюць у выглядзе канцэнтратаў, што разбаўляюцца на месцы работ разбаўляльнікамі да патрэбнай кансістэнцыі (гл. Лакафарбавыя матэрыялы). Пры М.р. на буд. аб’ектах выкарыстоўваюць рыштаванні і падмосткі, падвесныя люлькі, для засцярогі — ахоўныя акуляры і рэспіратары.

І.​І.​Леановіч.

Інструменты і прыстасаванні для малярных работ: 1—6 — пэндзлі (пабелачны, маклавіца, ручнік, флейц, філянговы, тарцоўка); 7 — футравы валік; 8 — здвоены валік для афарбоўкі труб; 9 — ванначка з сеткай; 10 — шпатэль.

т. 10, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)