паасма́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

1. Асмаліць¹ у многіх месцах, усё, многае або ўсіх, многіх.

П. бакі армяка.

П. вусы.

2. Апаліць з усіх бакоў.

П. слупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паасма́льваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паасма́льваю паасма́льваем
2-я ас. паасма́льваеш паасма́льваеце
3-я ас. паасма́львае паасма́льваюць
Прошлы час
м. паасма́льваў паасма́львалі
ж. паасма́львала
н. паасма́львала
Загадны лад
2-я ас. паасма́львай паасма́львайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паасма́льваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паасма́льваць сов. (о многих, о многом)

1. опали́ть;

2. обу́глить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паасма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабсмальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабсма́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Тое, што і паасмальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабсма́льваць сов., см. паасма́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паасма́льваны

1. опалённый;

2. обу́гленный;

1, 2 см. паасма́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обу́глить сов. асмалі́ць, мног. паасма́льваць, апалі́ць;

обу́глить столбы́ асмалі́ць (апалі́ць) слупы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опали́ть сов.

1. (заставить обгореть) абпалі́ць, мног. паабпа́льваць;

2. (волосяной покров, ворс, верхний слой) асмалі́ць, мног. паасма́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)