паадва́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды.

Тынкоўка паадвальвалася.

2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

П. на спінкі крэслаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадва́львацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - паадва́льваемся
2-я ас. - паадва́льваецеся
3-я ас. паадва́льваецца паадва́льваюцца
Прошлы час
м. паадва́льваўся паадва́льваліся
ж. паадва́львалася
н. паадва́львалася
Загадны лад
2-я ас. - паадва́львайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паадва́льваўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паадва́львацца сов., разг.

1. (о многом) отвали́ться;

2. (о многих) отки́нуться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадва́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды. Тынкоўка паадвальвалася цэлымі лапінамі. Скрыган. — Вы ж падумайце: крані яе, — Сузан паказаў на хату, — вуглы паадвальваюцца і бярвенне ў парахню рассыплецца. Галавач.

2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх. Паадвальвацца на спінкі крэслаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поотва́ливаться сов., разг. паадва́львацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)