шчылінападобныя адтуліны ў членістаногіх, праз якія кроў паступае ў сэрца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПУЛЕ́Й САТУРНІ́Н Луцый (Lucius Apuleius Saturninus; ? — 100 да н.э.),
рымскі паліт. дзеяч, папуляр. Нар. трыбун. У 104 — квестар, кіраваў у Остыі ўвозам хлеба. У 101 выступіў з выкрыццём сенатараў, падкупленых пасламі цара Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Правёў праз нар. сход законы аб надзяленні зямлёй ветэранаў Марыя і вывядзенні калоній у правінцыі. Забіты прыхільнікамі аптыматаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУ́НА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня шчасця, выпадку і ўдачы.
Першапачаткова шанавалася як апякунка ўраджаю, мацярынства і жанчын. Яе выяву змяшчалі на манетах амаль усе рым. імператары. Ф. ўяўлялі прыгожай статнай жанчынай з рогам дастатку ў руцэ, часам на шары або коле (сімвал пераменлівасці лёсу), ці з павязкай на вачах. У пераносным сэнсе Ф. — шчаслівая доля, удача, шанцаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РУМ (лац. forum),
1) у гарадах Стараж. Рыма гал.гар. плошча — рынак і цэнтр гандл. і паліт. жыцця. З 6 ст. да н.э.паліт. цэнтрам Рыма стаў Рымскі форум, дзе збіраліся каміцыі, засядаў сенат, адбываўся суд, захоўваліся казна і архіў, размяшчаліся храмы багоў — апекуноў горада, базілікі, трыумфальныя аркі. З 2-й пал. 1 ст. да н.э. жыццё на рым. Ф. замірае. Пазней узніклі Ф. імператараў Цэзара, Аўгуста, Нервы, Траяна. Як цэнтры грамадскага жыцця Ф. былі вядомы ў інш. гарадах Рым. імперыі (у Остыі, Пампеях, Тымгадзе і інш.).
2) Масавы прадстаўнічы сход, з’езд. Напр., Сусв. Ф. моладзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЎДЗІЙ, Тыберый Клаўдзій Нерон Германік (Tiberius Claudius Nero Germanicus; 1.8.10 да н.э., Лугдунум, цяпер г. Ліён, Францыя — 13.10.54 н.э.),
старажытнарымскі імператар [41—54 н.э.]. З дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў. Абвешчаны імператарам пасля забойства яго пляменніка Калігулы. За час праўлення К. ўмацавана ваен. дыктатура і імператарская ўлада, у т. л. за кошт выцяснення і замены сената, закладзены асновы імперскай бюракратыі, палепшана фін. становішча дзяржавы, упарадкавана падаткаабкладанне, правінцыялы надзелены правамі рым. грамадзян, пашыраны межы дзяржавы, у т. л. далучаны Паўд. Брытанія, Маўрэтанія. Пры ім пабудаваны гавань у Остыі, 72 км водаправода і інш. Атручаны жонкай Агрыпінай.
Літ.:
Крист К. История времен римских императоров от Августа до Константина. Т. 1. Ростов н/Д, 1997;
Федорова Е.В. Люди императорского Рима. М., 1990. С. 128—134.