о́рдэрны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ордэра 1. Ордэрная выдача.
о́рдэрны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да ордэра 2. Ордэрная форма архітэктурнага ансамбля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНДАСАМЕ́НТ (ням. Indossament ад лац. in на + dorsum спіна),
перадатачны надпіс, які выконваецца на адваротным баку вэксаля, чэка, канасамента і некаторых інш. каштоўных папер і азначае перадачу правоў па гэтых дакументах ад адной асобы (індасанта) да іншай (індасату). І. можа быць імянны, ордэрны (указваецца асоба, якой ці ў распараджэнне якой перадаецца дакумент) або бланкавы (прад’яўнічы, без пазначэння асобы, якой уступаецца дакумент). І. па вэксалю або чэку ўскладае на індасата адказнасць за плацеж па гэтым дакуменце.
У.Р.Залатагораў.
т. 7, с. 233
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)