дывініл-нітрыльныя каўчукі

т. 6, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУТАДЫЕ́Н-НІТРЫ́ЛЬНЫЯ КАЎЧУКІ́,

дывініл-нітрыльныя каўчукі, сінтэтычныя каўчукі, супалімеры бутадыену і акрыланітрылу, [—CH—CH=CH—CH2—]n—[CH2——CH(CN)—]m.

Аморфныя прадукты ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага колеру, шчыльн. 940—1020 кг/м³. Раствараюцца ў арган. злучэннях: кетонах, араматычных вуглевадародах, хлорвытворных вуглевадародаў. Устойлівыя да ўздзеяння тэхн. маслаў, бензіну, аліфатычных вуглевадародаў. Атрымліваюць суполімерызацыяй у воднай эмульсіі. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці масла- і бензінаўстойлівых гумавых вырабаў (ушчыльняльнікаў, сальнікаў, амартызатараў і інш.), у якасці пластыфікатараў для пластмасаў.

т. 3, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нітры́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нітры́льны нітры́льная нітры́льнае нітры́льныя
Р. нітры́льнага нітры́льнай
нітры́льнае
нітры́льнага нітры́льных
Д. нітры́льнаму нітры́льнай нітры́льнаму нітры́льным
В. нітры́льны (неадуш.)
нітры́льнага (адуш.)
нітры́льную нітры́льнае нітры́льныя (неадуш.)
нітры́льных (адуш.)
Т. нітры́льным нітры́льнай
нітры́льнаю
нітры́льным нітры́льнымі
М. нітры́льным нітры́льнай нітры́льным нітры́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бутадые́н-нітры́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бутадые́н-нітры́льны бутадые́н-нітры́льная бутадые́н-нітры́льнае бутадые́н-нітры́льныя
Р. бутадые́н-нітры́льнага бутадые́н-нітры́льнай
бутадые́н-нітры́льнае
бутадые́н-нітры́льнага бутадые́н-нітры́льных
Д. бутадые́н-нітры́льнаму бутадые́н-нітры́льнай бутадые́н-нітры́льнаму бутадые́н-нітры́льным
В. бутадые́н-нітры́льны (неадуш.)
бутадые́н-нітры́льнага (адуш.)
бутадые́н-нітры́льную бутадые́н-нітры́льнае бутадые́н-нітры́льныя (неадуш.)
бутадые́н-нітры́льных (адуш.)
Т. бутадые́н-нітры́льным бутадые́н-нітры́льнай
бутадые́н-нітры́льнаю
бутадые́н-нітры́льным бутадые́н-нітры́льнымі
М. бутадые́н-нітры́льным бутадые́н-нітры́льнай бутадые́н-нітры́льным бутадые́н-нітры́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛА́ТЭКСЫ СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ,

водныя дысперсіі сінт. палімераў. У Л.с. макрамалекулы палімера знаходзяцца ў выглядзе глобул (сярэдні дыяметр 0,01—0,1 мкм). Калоідная сістэма стабілізавана паверхнева-актыўнымі рэчывамі (эмульгатарамі).

Атрымліваюць Л.с. пры полімерызацыі (суполімерызацыі) адпаведных манамераў у водным асяроддзі ці пры эмульгаванні ў вадзе раствораў палімераў (напр., бутылкаўчуку, сінт. поліізапрэну) у арган. растваральніках (такія латэксы наз штучнымі). Паводле хім. саставу палімера адрозніваюць бутадыен-стырольныя, бутадыен-нітрыльныя, хларапрэнавыя і інш. Выкарыстоўваюць для атрымання латэксных вырабаў (пальчаткі, метэаралагічныя абалонкі, гумавыя ніткі), кляёў, фарбаў; для апрэтавання і прамочвання тэкст. вырабаў, апрацоўкі паперы, лакіравання натуральнай і штучнай скуры, надання эластычнасці бетону і інш.

т. 9, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЎЧУ́КІ СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ,

эластычныя сінт. палімеры, якія могуць быць перапрацаваны ў гуму. Атрымліваюць полімерызацыяй ці полікандэнсацыяй.

Прыняты класіфікацыя і назва К.с. па манамерах, якія выкарыстоўваюць для атрымання каўчукоў (ізапрэнавыя, бутадыенавыя, бутадыен-стырольныя і да т. п.), ці па характэрнай групоўцы (атамах) у асн. ланцугу ці (і) бакавых групах макрамалекул (напр., полісульфідныя, крэмнійарган., фторкаўчукі). Паводле спосабу полімерызацыі падзяляюць на эмульсійныя і растворныя, па выпускной форме — на цвёрдыя, парашкападобныя, вадкія каўчукі, латэксы сінтэтычныя (водныя дысперсіі К.с.), па галінах выкарыстання — на каўчукі агульнага і спец. прызначэння. К.с. агульнага прызначэння (напр., ізапрэнавыя каўчукі, бутадыенавыя каўчукі, бутадыен-стырольныя каўчукі) выкарыстоўваюць для вытв-сці гумавых вырабаў (як і каўчук натуральны). Да каўчукоў спец. прызначэння адносяць масла- і бензаўстойлівыя (напр., бутадыен-нітрыльныя каўчукі), тэрмаўстойлівыя (напр., крэмнійарганічныя каўчукі), устойлівыя да ўздзеяння агрэсіўнага асяроддзя (напр., поліізабутылен), з высокай газанепранікальнасцю (напр., бутылкаўчукі) і К. с. з інш. ўласцівасцямі, якія адсутнічаюць у натуральным каўчуку і забяспечваюць выкарыстанне вырабаў з іх у спецыфічных (звычайна экстрэмальных) умовах Прамысл. вытв-сць К.с. (натрыйбутадыенавага) распачата ў 1932 у СССР паводле спосабу С.В.Лебедзева.

Літ.:

Догадкин Б.А., Донцов А.А., Шершнев В.А. Химия эластомеров. 2 изд. М., 1981;

Синтетический каучук. 2 изд Л., 1983.

Я.І.Шчарбіна.

т. 8, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)