нітра́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нітра́тны нітра́тная нітра́тнае нітра́тныя
Р. нітра́тнага нітра́тнай
нітра́тнае
нітра́тнага нітра́тных
Д. нітра́тнаму нітра́тнай нітра́тнаму нітра́тным
В. нітра́тны (неадуш.)
нітра́тнага (адуш.)
нітра́тную нітра́тнае нітра́тныя (неадуш.)
нітра́тных (адуш.)
Т. нітра́тным нітра́тнай
нітра́тнаю
нітра́тным нітра́тнымі
М. нітра́тным нітра́тнай нітра́тным нітра́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нітра́тны хим. нитра́тный;

~ныя бактэ́рыі — нитра́тные бакте́рии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нітра́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае ў сваім саставе нітрат. Нітратныя саланчакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітра́ты, -аў, адз. нітра́т, -у (спец.).

1. Солі і эфіры азотнай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, а таксама (солі) як угнаенне.

2. толькі мн. Пра солі азотнай кіслаты ў злаках, садавіне, гародніне, калі яны перавышаюць дапушчальную норму (разм.).

Н. шкодныя для здароўя.

|| прым. нітра́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амія́чна-нітра́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амія́чна-нітра́тны амія́чна-нітра́тная амія́чна-нітра́тнае амія́чна-нітра́тныя
Р. амія́чна-нітра́тнага амія́чна-нітра́тнай
амія́чна-нітра́тнае
амія́чна-нітра́тнага амія́чна-нітра́тных
Д. амія́чна-нітра́тнаму амія́чна-нітра́тнай амія́чна-нітра́тнаму амія́чна-нітра́тным
В. амія́чна-нітра́тны (неадуш.)
амія́чна-нітра́тнага (адуш.)
амія́чна-нітра́тную амія́чна-нітра́тнае амія́чна-нітра́тныя (неадуш.)
амія́чна-нітра́тных (адуш.)
Т. амія́чна-нітра́тным амія́чна-нітра́тнай
амія́чна-нітра́тнаю
амія́чна-нітра́тным амія́чна-нітра́тнымі
М. амія́чна-нітра́тным амія́чна-нітра́тнай амія́чна-нітра́тным амія́чна-нітра́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нитра́тный нітра́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЗО́ТНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

мінеральныя і арган. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння раслін азотам. Падзяляюцца на арганічныя ўгнаенні (гной, торф, кампост), якія акрамя азоту маюць у сабе інш. элементы, мінеральныя ўгнаенні (выпускаюцца прам-сцю ў цвёрдым ці вадкім стане) і зялёныя ўгнаенні (гл. Сідэрацыя). У мінеральных азот можа быць у аміячнай (NH3), аміячна-нітратнай (NH3 і NO3), нітратнай (NO3) і аміднай (NH2) формах. Асн. віды мінер. азотных угнаенняў: аміячныя, аманійныя, нітратныя, аманійна-нітратныя, амідныя, аманійна-нітратна-амідныя.

Аміячныя і аманійныя ўгнаенні: вадкі аміяк, аміячная вада, сульфаты амонію, амонію-натрыю. Раствараюцца ў глебавай вадзе, значная частка іонаў амонію звязваецца ў маларухомую форму, якая пад уздзеяннем спецыфічных бактэрый глебы пераходзіць у больш рухомую нітратную форму і засвойваецца раслінамі. Выкарыстоўваюцца для ўсіх с.-г. культур на някіслых глебах і кіслых пры іх вапнаванні. Нітратныя ўгнаенні: натрыевая і кальцыевая салетры. Іоны натрыю і кальцыю паглынаюцца цвёрдай фазай глебы і раслінамі спажываюцца менш, чым нітратны азот, што прыводзіць да падшчалочвання глебы. Выкарыстоўваюцца на ўсіх глебах для ўнясення перад сяўбой і для ўсіх відаў раслін у перыяд вегетацыі. Аманійна-нітратныя ўгнаенні: аміячная салетра, сумесі сульфат-нітрат амонію, вапнава-аміячная салетра. Выкарыстоўваюцца ў розных кліматычных зонах для розных глебаў. Амідныя ўгнаенні бываюць хутка дзейныя (карбамід) і павольна дзейныя (урэаформ—карбаміда-фармальдэгідныя ўгнаенні). Аманійна-нітратна-амідныя ўгнаенні — канцэнтраваныя растворы карбаміду, нітрату амонію і іх растворы ў аміячнай вадзе (аміякаты). Эфектыўныя пры ўнясенні ў глебу для падкормкі раслін, аміякаты — для невегетуючых с.-г. культур. На Беларусі (Гродзенскі азотна-тукавы завод) вырабляюць аміячную салетру, карбамід, вадкія ўгнаенні і сульфат амонію.

Літ.:

Агрохимия. М., 1982;

Баранов П.А., Алейнов Д.П., Олевский В.М. Азотные растворы... // Химия в сельском хозяйстве. 1983. № 5.

т. 1, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)