нітра-

(ад гр. nitron = салетра)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «азот», «азотны».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ні́тра ’парашок для мыцця бялізны’ (Сл. ПЗБ). Ад лац. nitrum ’сода’ ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нітра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да азоту, да азотнай кіслаты, напр.: нітрабензол, нітралак, нітрафарба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нітра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да азоту, азотнай кіслаты, напрыклад: нітрабензол, нітрагрупа, нітразлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НІТР..., нітра... (ад грэч. nitron салетра, сода), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на іх адносіны да азоту (напр., нітрабензол, нітразлучэнні).

т. 11, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРБАЗО́Л, дыбензапірол, дыфеніленімін,

гетэрацыклічнае араматычнае злучэнне. Бясколерныя крышталі, tпл 247—248 °C. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў бензоле, ацэтоне, эфіры, этаноле. Вылучаюць з антрацэнавага масла, якое атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Сінт. К. атрымліваюць цыклізацыяй дыфеніламінаў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў, для сінтэзу N-вінілкарбазолу (манамер у вытв-сці тэрмапластыкаў), некат. нітра- і хлорвытворныя як інсектыцыды.

т. 8, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нітрафа́рба

(ад нітра- + фарба)

фарба на нітралаку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нітрала́к

(ад нітра- + лак)

лак на нітрацэлюлознай аснове.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нітраэма́ль

(ад нітра- + эмаль)

фарба, прыгатаваная на аснове нітралаку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нітраамафо́ска

(ад нітра- + амафос)

складанае мінеральнае азотна-фосфарна-калійнае ўгнаенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)