Нікелевыя руды 7/514—515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Нікелевыя сплавы 2/311; 7/515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́КЕЛЕВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы нікелю. Адрозніваюць Н.р. сульфідныя медна-нікелевыя, мыш’яковістыя і сілікатныя нікелевыя. Сульфідныя медна-нікелевыя руды магматычнага, кантактава-метасаматычнага і гідратэрмальнага паходжання, маюць 0,25—4,5% нікелю, а таксама кобальт, медзь, плаціноіды, золата, серабро, селен і тэлур; утвараюць пласты, жылы, лінзы. Гал. мінералы магнетыт, пентландыт, пірацін, халькапірыт. Мыш’яковістыя Н.р. пераважна гідратэрмальнага паходжання, гал. мінералы — нікелін, герсдарфіт, хлаантыт і інш. Сілікатныя Н.р. экзагеннага паходжання, маюць 0,75—4% і больш нікелю, 0,03—0,12% кобальту. Гал. мінералы гарніерыт, непуіт, нантраніт і інш.

т. 11, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́КЕЛЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,

сплавы нікелю з хромам, жалезам, меддзю, марганцам, малібдэнам, кобальтам і інш. элементамі. Найб. пашыраны гарачатрывалыя, каразійнаўстойлівыя, магнітамяккія Н.с. і сплавы з высокім эл. супраціўленнем. Гл. Алюмель, Гарачатрывалыя матэрыялы (сплавы на нікелевай аснове), Ніхром, Пермалой, Храмель.

т. 11, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ДНА-НІ́КЕЛЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,

медныя сплавы, у якіх асн. легіруючым элементам з’яўляецца нікель. Пры дабаўленні нікелю да медзі павялічваюцца яе трываласць, каразійная ўстойлівасць, зніжаецца тэмпературны каэф. эл. супраціўлення. Добра апрацоўваюцца ціскам.

М.-н. с. падзяляюць на канструкцыйныя і электратэхнічныя. Канструкцыйныя М.-н.с. — мельхіёр, нейзільбер (мае 5—35% нікелю і 13—45% цынку), куніяль (4—20% нікелю і 1—4% алюмінію), вызначаюцца добрымі антыкаразійнымі ўласцівасцямі і прыгожым серабрыстым колерам. Выкарыстоўваюць у суднабудаванні, для вытв-сці посуду і маст. вырабаў. Электратэхнічныя М.-н.с. — канстантан (39—41% нікелю і 1—2 % марганцу), капель (42,5—44 % нікелю і 0,1—1% марганцу), маюць высокае эл. супраціўленне. Выкарыстоўваюць для вырабу рэзістараў, рэастатаў, тэрмапар.

т. 10, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ні́келевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ні́келевы ні́келевая ні́келевае ні́келевыя
Р. ні́келевага ні́келевай
ні́келевае
ні́келевага ні́келевых
Д. ні́келеваму ні́келевай ні́келеваму ні́келевым
В. ні́келевы (неадуш.)
ні́келевага (адуш.)
ні́келевую ні́келевае ні́келевыя (неадуш.)
ні́келевых (адуш.)
Т. ні́келевым ні́келевай
ні́келеваю
ні́келевым ні́келевымі
М. ні́келевым ні́келевай ні́келевым ні́келевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ні́кель, -ю, м.

Хімічны элемент, серабрыста-белы тугаплаўкі метал, які шырока ўжываецца ў тэхніцы.

|| прым. ні́келевы, -ая, -ае.

Нікелевыя руды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́дміева-ні́келевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́дміева-ні́келевы ка́дміева-ні́келевая ка́дміева-ні́келевае ка́дміева-ні́келевыя
Р. ка́дміева-ні́келевага ка́дміева-ні́келевай
ка́дміева-ні́келевае
ка́дміева-ні́келевага ка́дміева-ні́келевых
Д. ка́дміева-ні́келеваму ка́дміева-ні́келевай ка́дміева-ні́келеваму ка́дміева-ні́келевым
В. ка́дміева-ні́келевы (неадуш.)
ка́дміева-ні́келевага (адуш.)
ка́дміева-ні́келевую ка́дміева-ні́келевае ка́дміева-ні́келевыя (неадуш.)
ка́дміева-ні́келевых (адуш.)
Т. ка́дміева-ні́келевым ка́дміева-ні́келевай
ка́дміева-ні́келеваю
ка́дміева-ні́келевым ка́дміева-ні́келевымі
М. ка́дміева-ні́келевым ка́дміева-ні́келевай ка́дміева-ні́келевым ка́дміева-ні́келевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́дна-ні́келевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дна-ні́келевы ме́дна-ні́келевая ме́дна-ні́келевае ме́дна-ні́келевыя
Р. ме́дна-ні́келевага ме́дна-ні́келевай
ме́дна-ні́келевае
ме́дна-ні́келевага ме́дна-ні́келевых
Д. ме́дна-ні́келеваму ме́дна-ні́келевай ме́дна-ні́келеваму ме́дна-ні́келевым
В. ме́дна-ні́келевы (неадуш.)
ме́дна-ні́келевага (адуш.)
ме́дна-ні́келевую ме́дна-ні́келевае ме́дна-ні́келевыя (неадуш.)
ме́дна-ні́келевых (адуш.)
Т. ме́дна-ні́келевым ме́дна-ні́келевай
ме́дна-ні́келеваю
ме́дна-ні́келевым ме́дна-ні́келевымі
М. ме́дна-ні́келевым ме́дна-ні́келевай ме́дна-ні́келевым ме́дна-ні́келевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ні́келевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нікелю. Нікелевы завод. // Які мае ў сваім саставе нікель. Нікелевыя руды. // Разм. Панікеліраваны. Нікелевы чайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)