ні́каць
дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ні́каю |
ні́каем |
| 2-я ас. |
ні́каеш |
ні́каеце |
| 3-я ас. |
ні́кае |
ні́каюць |
| Прошлы час |
| м. |
ні́каў |
ні́калі |
| ж. |
ні́кала |
| н. |
ні́кала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ні́кай |
ні́кайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ні́каючы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ні́каць несов., обл. (в поисках чего-л.) загля́дывать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ні́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Шукаючы каго‑, што‑н., заглядваць усюды. Больш за гадзіну калацілі.. [паліцыянты] хату: лазілі пад печ, шукалі на гарышчы, нікалі за засланку. Сабаленка. Напэўна [Андрэю Данілавічу] было не прывыкаць — лазіць самому па гаршках, нікаць па палічках, карацей кажучы, займацца самаабслугоўваннем. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati 1 ад nikati 2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́г̌аць ’заглядваць, выглядваць’ (мін., ул. інф.). Гл. ні́каць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́ўзні́ч ’наўзнак’ (ТСБМ, Растарг.), рус. навзник, навзничь ’тс’. Да ні́каць, ні́кнуць ’схіляцца’, ніц тварам уніз’, ’адваротны бок тканіны’, нічма́ ’ніц’, славен. vnic ’наадварот, наўзнак’, гл. Фасмер, 3, 34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праніка́ць ’ныць (пра сэрца)’ (навагр., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з польск. przenikać ’пранікаць, пранізваць’. Але ні фанетычных, ні семантычных падстаў для гэтага няма. Відаць, гэта канкрэтызацыя значэння пранікаць (< нікаць, гл.) ’пранізваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́гаць ’сланяцца, совацца’ (стаўб., Жыв. сл.), ны́г̌аць ’заглядваць, соваць нос’ (стаўб., Нар. сл.), ’шукаць’ (віл., Нар. сл.), ны́гаць ’есці спяшаючыся, не сядаючы за стол’ (чэрв., Сл. ЦРБ), ’перабіраць пры ядзе’ (Сцяц.). Відаць, «звонкі» варыянт ны́каць ’хадзіць, швэндаць’, гл. таксама ні́каць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́кнуць ’знікаць, гінуць’ (Сл. ПЗБ), ’знікаць, схіляцца уніз’ (Нас., Гарэц.), ’нікнуць, вянуць’ (Яруш.), сюды ж ні́клы ’паніклы’ (Гарэц.), ’кволы’ (Сл. ПЗБ). Формы зак. трывання да *nikati 2 (гл. ні́каць), у значэнні якіх магчыма кантамінацыя з *nikati 1 (гл. знікаць), параўн. нікну́ць ’заглянуць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́каць 1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.
Ны́каць 2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)