ніаба́ты

(ад ніобій)

солі ніобіевых кіслот; выкарыстоўваюцца для атрымання ніобію, танталу і іншых рэдкіх элементаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Тантала-ніабаты 7/519; 10/228

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ніаба́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ніаба́т ніаба́ты
Р. ніаба́ту ніаба́таў
Д. ніаба́ту ніаба́там
В. ніаба́т ніаба́ты
Т. ніаба́там ніаба́тамі
М. ніаба́це ніаба́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НІО́БІЕВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюць ў прам-сці для здабычы ніобію. Звычайна трапляюцца з танталавымі рудамі. Гал. рудныя мінералы ніобію: пірахлор (40—80% аксіду ніобію Nb2O5, калумбіт (50—78%) і лапарыт (7—20%). Н.р. падзяляюцца на ўласна ніобіевыя і тантала-ніобіевыя. Паходжанне магматычнае, пнеўматаліта-гідратэрмальнае, метасаматычнае, экзагеннае. Спадарожна ніобій здабываюць з пегматытаў, якія змяшчаюць тантала-ніабаты.

т. 11, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)