няўхі́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. няўхі́льнасць
Р. няўхі́льнасці
Д. няўхі́льнасці
В. няўхі́льнасць
Т. няўхі́льнасцю
М. няўхі́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўхі́льнасць ж.

1. неукло́нность;

2. непрело́жность;

3. неизбе́жность, неотврати́мость;

1-3 см. няўхі́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўхі́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўхільнага. Няўхільнасць падзей. □ З жорсткай няўхільнасцю і паслядоўнасцю знішчаў.. [Нікодым] тое, што ствараў сам увесну тысяча дзевяцьсот сорак першага года. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўхі́льны, -ая, -ае.

1. Які не мае адхіленняў ад чаго-н.; пастаянны.

Н. рост вытворчасці.

2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае адвольнаму змяненню; абавязковы.

Н. закон.

3. Непазбежны, які вынікае з абставін; немінучы.

Над кожным злачынцам звісае няўхільная кара.

|| наз. няўхі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неукосни́тельность уст. няўхі́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРЫМІНА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА,

1) галіна права, юрыд. нормы якой вызначаюць злачынствы і каральнасць за іх учыненне. К.п. Рэспублікі Беларусь мае на мэце ахову асобы, яе жыцця і здароўя, правоў і свабод, дзярж. і грамадскіх інтарэсаў, уласнасці, прыроднага асяроддзя, канстытуцыйнага ладу, устаноўленага правапарадку ад злачынных замахаў. Садзейнічае папярэджанню злачынстваў і выхаванню грамадзян у духу выканання законаў дзяржавы. Асн. прынцыпамі сучаснага бел. К.п. з’яўляюцца: законнасць, гуманізм, роўнасць грамадзян перад крымін. законам, асабістая адказнасць, няўхільнасць пакарання, прынцып справядлівасці і прынцып віны. Гал. крыніца К.п. — крымінальны закон.

2) Юрыд. навука, якая вывучае злачынствы і пакаранне ў юрыд., сац. і гіст. аспектах.

Г.​А.​Маслыка.

т. 8, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неизбе́жность неміну́часць, -ці ж., непазбе́жнасць, -ці ж., няўхі́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неотврати́мость няўхі́льнасць, -ці ж.; неміну́часць, -ці ж.; непазбе́жнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nieuchronność

ж. непазбежнасць; немінучасць; няўхільнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nieodwracalność

ж.

1. няўхільнасць, немінучасць;

2. хім. неабарачальнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)