няўту́льна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
няўту́льна няўту́льней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няўту́льна нареч. неую́тно, неприю́тно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўту́льна,

1. Прысл. да няўтульны.

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць утульнасці дзе‑н. Было няўтульна, нават холадна. На папялішчах, нібы шкілеты, дзе-нідзе стаялі адзінокія печы. Чыгрынаў.

3. безас. у знач. вык. Пра непрыемнае, тужлівае пачуццё. Няўтульна і пуста ў душы, Няма ў яго сэрцы спакою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неприю́тно нареч. няўту́льна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неую́тно нареч. няўту́льна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыту́льна нареч., см. няўту́льна

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nieprzytulnie

няўтульна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uncomfortably [ʌnˈkʌmfətəbli] adv.

1. нязру́чна, няёмка, няўту́льна

2. трыво́жна, неспако́йна;

The exams are uncomfortably close. Нас непакоіць, што экзамены набліжаюцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сіратлі́ва,

1. Прысл. да сіратлівы.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё, стан адзіноты, пакінутасці. А што запомнілася асабліва? — Было няўтульна і сіратліва. Вярцінскі. [Зарына:] Сіратліва ў маёй старане... Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́парыцца, ‑ру ся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Знікнуць, ператварыўшыся ў пару. Вада выпарылася. // перан. Знікнуць, перастаць існаваць. Стала няўтульна, цёмна і клопатна, і радасць у момант выпарылася. Мележ.

2. Вымыцца ў лазні з парай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)