Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няўпра́ўкаж., разг. неупра́вка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўпра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
Разм. Немагчымасць выканаць, зрабіць усё, што патрэбна; непаладкі ў чым‑н. Вагонаў пятнаццаць, а то і ўсе дваццаць пяць грузіцца [на станцыі] штодня.. Як дзяжурыць бацька на станцыі, дык ужо і цяжкавата, няўпраўка часам бывае.Шынклер.[Лясовіч:] — З камбайнерамі ў нас няўпраўка, прыйшлося паставіць і Амельку і Віцьку.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўпра́ўкаж.разм. Spontane¦ität f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Памянш.-ласк.да трава; невысокая трава. У бабкі Евы, ой, няўпраўка: Замочыць дождж яе мурог, А ён зялёненькі, падсох — Ну, як кудзеля тая траўка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы-які́, ‑ая, ‑ое, займ.няпэўны.
1. Які-небудзь, які-папала. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка,.. [Уладзімір Аляксеевіч] ужо там [на полі].Пальчэўскі.
2.Разм. Звычайны, усякі. [Тамаш:] — Раней, дык я мог і ў абы-якіх ботах зімаваць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасве́тласць, ‑і, ж.
1. Здольнасць ясна, правільна мысліць; часовая яснасць, выразнасць усведамлення. Чуткі ўлілі нейкую прасветласць у напружанае становішча ў мястэчку.Гартны.І ці давалі гэтыя гаворкі якую-небудзь прасветласць у думках?Чорны.
2.Разм. Уласцівасць прасветлага. Гора, нястача, няўпраўка як бы глядзяць на героя з кожнага кутка і шчыліны, адбіраючы ўсю прасветласць жыцця.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Вымушаная затрымка ў рабоце, дзейнасці каго‑, чаго‑н. Ад цямна да цямна не пакідаў поля і Уладзімір Аляксеевіч. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка, ён ужо там.Пальчэўскі.Нельга дапускаць ніводнай, нават самай маленькай замінкі ў руху паяздоў.Васілевіч.
2. Тое, што замінае, абцяжарвае; перашкода. Кожная грудка лёду, кожны парог-гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць.. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху.Колас.[Маргун:] А гэту замінку мне пакінь. (Паказвае на вінтоўку).Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лихора́дитьнесов.
1./больно́й лихора́дит у хво́рага гара́чка, хво́рага трасе́ (кало́ціць);
меня́ (его́) лихора́дит у мяне́ (у яго́) гара́чка; (знобить) трэ́сці, калаці́ць;
к ве́черу его́ ста́ло лихора́дить пад ве́чар у яго́ пачала́ся гара́чка;
2.перен., безл./заво́д лихора́дит на заво́дзе няўпра́ўка, гара́чка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)