Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няўзна́кнареч.
1. незаме́тно;
2. невзнача́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўзна́к, прысл.
1. Непрыкметна. Камунаркі збоку Плакалі няўзнак.Купала.Малашкін трымаў аловак у правай руцэ, стукаў па стале няўзнак і пры гэтым крывіўся.Пестрак.
2. Хоць бы што, неўзаметку. Бывае часам стомішся, аднак пагрэешся ля вогнішча і зноўку каменні на шляху табе няўзнак.А. Вольскі.Няважна, што цэлы тыдзень я буду есці нішчымныя крупы і бульбу, гэта няўзнак.Скрыган.
3. Выпадкова, ненаўмысна. — Не шкадуеце, што пайшлі? — жуючы маласольны агурок, быццам няўзнак, спытаў у мяне доктар.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шкадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
1.каго. Адчуваць жаль, спагаду да каго‑н. Камунаркі збоку Плакалі няўзнак, Свайго камунара Шкадавалі так.Купала.Шкадуюць людзі палячку, наракаюць на Арцёма за ганарлівую натуру.Гарэцкі.Ганька шкадуе цётку, і ёй хочацца зрабіць цётцы хоць нейкую палёгку, хоць чым дапамагчы ёй.Васілевіч.
2.каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць. [Людзі] не шкадавалі і жыцця, каб абараніць свае землі і сваю справу.Шахавец.Толькі іграйце, музыкі, мацней, Ды не шкадуйце цымбал і смыкоў.Танк.// Не даваць, скупіцца. Да таго ж, у гэтай прыгодзе з аброццю або ў хітрыках дзеда, які шкадаваў унучцы ежы, было мінулае Шарупічаў.Карпаў.
3.абчым і здадан.сказам. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго‑н. Гануля шкадавала, што ўвечары больш яна гаварыла, ёй хацелася, каб Яўхім расказаў усё-усё, дзе ён быў і што бачыў, як людзі жывуць на свеце.Гурскі.Не шкадую я аб згубленым, Рад таму, што знойдзена.Звонак.
4.зінф. Не адважвацца што‑н. зрабіць. Максім прыдзірліва сачыў за спідометрам, шкадаваў праехаць лішні кіламетр.Шамякін.Трэба было ісці, а я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)